Авторизация
 

Настаўніцкая сям'я Астукевічаў працягвае працоўны шлях у Павяцці

 Розныя кабінеты ў школе, асобныя рабочыя сталы дома і адна справа. Амаль трыццаць год Антон Баляслававіч і Марына Генрыхаўна АСТУКЕВІЧЫ дораць дзецям веды. Гэта каштоўнасці, запатрабаваныя ў любы час.

КАБІНЕТ замежнай мовы ў Павяцкай школе ўтульны і светлы. Тут вядзе ўрокі Марына Генрыхаўна. Пакуль у настаўніцы і ў яе мужа-калегі “фортка”, можна пагутарыць.


— Прайшла перападрыхтоўку ў акадэміі паслядыпломнай адукацыі і ўжо больш за дзесяць год выкладаю нямецкую мову, — расказвае настаўніца. — Радуюць зацікаўленыя прадметам вучні. Для настаўніка важна разумець і заўважаць, што яго работа патрэбна не толькі самому сабе.


У Павяцці педагогі Астукевічы працуюць разам пяць год. Да гэтага Антон Баляслававіч кіраваў Паташнянскай базавай школай, якая перастала дзейнічаць з 2013-га. У роднай Павяцкай працягвае выкладаць гісторыю, вядзе гурток “Турызм і краязнаўства”. Падчас пешых і велапаходаў наведваюць са школьнікамі гістарычныя мясціны Міёршчыны і суседніх раёнаў. Былі ў Лявонпалі, Дзедзіне, Забалоцці, Друі.
— Сам родам з хутара Акунёва, на маёй малой радзіме і жывём, — гаворыць субяседнік. — У школе гісторыя была любімым прадметам, удзельнічаў у алімпіядах. Мой настаўнік раіў паступаць на гістарычны факультэт. А біёлаг упэўніваў стаць аграномам. І ўсё ж пасля службы ў арміі, якую праходзіў у інжынерна-сапёрных войсках у Манголіі, падаўся ў Пскоўскі педінстытут.


Там і сустрэліся з Марынай. Яна забрала дакументы з Рыжскага інстытута інжынераў грамадзянскай авіяцыі. Пасля года вучобы зразумела, што гэта справа не для яе, і ўспомніла свайго настаўніка гісторыі, удзельніка Сталінградскай бітвы, які падказваў выбраць педагогіку.
ПАСЛЯ першага курса аднагрупнікі ажаніліся. На другім у студэнцкай сям’і нарадзіўся сын Аляксей. Лекцыі, практычныя заняткі, курсавыя работы, канцэрты самадзейнасці, практыка ў лагеры — усё гэта з маленькім дзіцём на руках. Той час настаўнікі ўспамінаюць з цеплынёй.
— Маладыя былі, усё здавалася простым і звычайным, — гавораць яны. — Алёшку ўвесь інтэрнат ведаў. Бралі яго з сабой і на экзамены, і на капуснікі. Студэнцкае жыццё, хоць і сямейнае, запомнілася вясёлым і цікавым.


 З трэцяга курса перавяліся на завочнае аддзяленне. Для гэтага трэба было працаўладкавацца. Паехалі ў Латвію на радзіму Марыны ў пасёлак Ружына Рэзэкненскага раёна. У хуткім часе атрымалі ўласнае жыллё. Там з’явіўся на свет яшчэ адзін сын. Дачка нарадзілася ўжо ў Беларусі, куды вярнуліся ў пачатку 90-х гадоў.


— Вось такое сяброўства народаў, — усміхаецца Антон Баляслававіч.
Для сваіх дзяцей давялося быць і бацькамі, і настаўнікамі. Апошняе, як заўважаюць, складаней. Цяпер у сыноў і дачкі самастойнае жыццё з дарослымі клопатамі і радасцямі. Аляксей з сям’ёй жыве ў Дзісне, загадвае гарадскім Цэнтрам культуры. Сямейнае трыа Астукевічаў у складзе дзядулі, сына і ўнука Данііла штогод выступае на конкурсе-аглядзе самадзейнасці, на раённых святах. У сям’і Анатоля, які застаўся ў Наваполацку, расце дачушка Анечка. З Віцебска з мужам і пяцігадовай Алісай прыязджае да бацькоў дачка Яна. У свой вялікі летні водпуск настаўнікі не застаюцца адны.


СЯРОД цяперашніх павяцкіх школьнікаў ёсць тыя, чыіх бацькоў таксама вучылі Антон Баляслававіч і Марына Генрыхаўна. За тры дзясяткі год у сферы адукацыі шмат чаго змянілася. Не ўсе перамены педагогам зразумелыя. Са светлай настальгіяй прыгадваюць час, калі для таго, каб завезці дзяцей на экскурсію ці ў паход, не патрабаваўся стос афіцыйных папер, калі ў школе на першым месцы былі ўрокі, а не тэрміновыя справаздачы. І тым не менш па-ранейшаму з энтузіязмам і адказнасцю займаюцца справай, якая стала іх агульным жыццёвым шляхам. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з архіва сям'і Астукевічаў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта