Авторизация
 

Першавераснёўскай раніцай у Новапагосцкай я/с — СШ

 Больш фота тут http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=59

Стракатыя букеты кветак, белыя банты ў косах дзяўчынак, прыветныя ўсмешкі. У двары Новапагосцкай яслі-сад — сярэдняй школы шматлюдна і пануе прыемнае хваляванне. Пачынаецца ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.

Першавераснёўскай раніцай па ўсёй краіне звінеў школьны званок. Бадзёрая мелодыя з ноткамі суму па бесклапотным леце абвясціла пра пачатак адказнай пары — новага 2018-2019 навучальнага года.

 Цёплая раніца. Хоць і пахмурная, але зусім не падобная на асеннюю. Яшчэ не верыцца, што на календары першы дзень восені. На школьным двары выстраіліся ў рад вучні ўсіх класаў разам са сваімі настаўнікамі, прыйшлі на ўрачыстасць бацькі, дзядулі і бабулі.
ДА ЎРОКАЎ усё гатова, запэўніла дырэктар Новапагосцкай яслі-сад — сярэдняй школы Людвіга Марат. Вабіць кветкамі, зелянінай і драўлянымі фігуркамі двор, адрамантаваны класы і калідоры. Словы падзякі Людвіга Мікалаеўна выказала бацькам і кіраўніцтву ААТ “Любінова” за матэрыяльную падтрымку ў падрыхтоўцы школы да навучальнага года. Расказала пра вынікі ўступнай кампаніі-2018. З васьмі выпускнікоў чацвёра сталі студэнтамі бюджэтнай формы навучання ВНУ, два паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, два — у прафесійныя ліцэі. Па словах дырэктара, гэта добры паказчык. Аб’явіла ўдзячнасць вучням, якія адказна і старанна праходзілі ў школе летнюю практыку. Пажадала ўсім вучыцца з любоўю і на пазітыве.


 У новым навучальным годзе ў Новапагосцкай школе будзе вучыцца 61 вучань. Дванаццаць дашкольнікаў — выхаванцы яслі-сада. У першы клас прыйшлі пяць дзяўчынак і адзін хлопчык — Вольга Гапеева, Юлія Кірыліна, Уладзіслаў Палтаржыцкі, Марыя Рундзя, Юліана Рыкун, Ульяна Сухоўская. Дырэктар школы ўручыла ім падарункі ад Прэзідэнта краіны і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. З прывітальным словам да іх звярталіся першая настаўніца Ганна Гайлевіч, бацькі, выпускнікі. Старанна чыталі першакласнікі вершаваныя радкі, у якіх абяцалі добра вучыцца і быць паслухмянымі.


 ДНЁМ, які ўсіх дысцыплінуе і трымае ў тонусе, назвала 1 верасня намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Падзякавала калектыву за якасную падрыхтоўку школы да навучальнага года. Вучням нагадала, што толькі адукаваны чалавек зможа рэалізаваць свае задумы. Пра важнасць адукацыі, ад якой залежыць паспяховая будучыня, гаварыла старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Раіса Гернат. Пажадала дзецям добрага навучальнага года, педагогам—творчага гарэння, бацькам — быць блізкімі да школьных спраў.


ПАСЛЯ першага званка, які далі выпускнік Цімур Гагахія і першакласніца Юліана Рыкун, вучні і настаўнікі разышліся па класных кабінетах. Тэма першага ўрока, прысвечанага Году малой радзімы, для ўсіх аднолькавая — “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.
У добры шлях! 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта