Авторизация
 

Наблізіўся Дзень ведаў. Язненскія першакласнікі

 Для першакласнікаў Язненскай школы Юлі АЛЬХІМОВІЧ, Дзімы ШАМРОВІЧА і Кірыла КАРПОВІЧА сённяшні дзень асаблівы. Упершыню пераступілі школьны парог, падарылі букеты кветак сваёй настаўніцы, селі за парты. Свята ведаў пасля наступіць не раз. А першы званок звініць толькі аднойчы.

У першы клас Язненскай сярэдняй школы прыйшлі дзевяць вучняў. Пяць хлопчыкаў і чатыры дзяўчынкі. Амаль усе знаёмы паміж сабой, бо разам наведвалі мясцовы дзіцячы сад. З першай настаўніцай Людмілай Віктараўнай ЛЬВОВАЙ пачнуць доўгае цікавае падарожжа ў краіну ведаў.

З язненскімі першакласнікамі сустрэліся незадоўга да пачатку навучальнага года.
— Што будзеш рабіць у школе?
— Чытаць, маляваць, — трымаючы за руку маці, адказвае шасцігадовы Кірыл Карповіч.


У школу хлопчык ідзе з добрым настроем. Летам рыхтаваўся да ўрокаў.
— Ёсць уласны буквар, у пропісях пішам, — расказвае яго маці Ірына Валер’еўна. — Каб сабраць сына ў школу, у горад ехаць не давялося. Адзенне купілі ў нас на рынку, канцтавары — у магазіне.


У сям’і Карповічаў трое дзяцей. Малодшаму Мікіту тры гады, збіраецца ў дзіцячы садок. Старэйшая дачка Надзея ўжо пяцікласніца. Вучыцца добра, яе партрэт на школьнай Дошцы гонару. Кірылу ёсць на каго раўняцца.


Дзіма Шамровіч — першы школьнік у сям’і. Яго трохгадовы брацік Максім наведвае дзіцячы сад. У школу Дзіма збіраўся з цікавасцю.
Умее чытаць і лічыць Юля Альхімовіч. На канікулах гуляла са старэйшымі сёстрамі ў школу і чакала першавераснёўскага званка.
— Юля — першакласніца, Ліза ў шосты клас перайшла, Аня — у адзінаццаты. Да каго пайсці на першы ўрок? — усміхаецца маці Кацярына Іванаўна, якая працуе ў школе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. — Заўважу, што сабраць дзіця ў першы клас складаней. Цяпер у яго новы статус—вучань. Змяняецца не толькі распарадак жыцця. Спатрэбіцца працоўнае месца дома, дзе будзе рыхтавацца да ўрокаў, любімыя цацкі заменяць падручнікі, а стыль адзення стане дзелавым.


ПЕРШАКЛАСНІКІ ў Язне займаюцца ў будынку дзіцячага садка. Там ёсць асобны вучэбны кабінет. Па меркаванні педагогаў, у знаёмым месцы дзецям прасцей прывыкаць да новага распарадку дня. Згодны з гэтым бацькі.


— Урокі ў першым класе па трыццаць пяць хвілін, у дзень — не больш за чатыры заняткі. У раскладзе — літаратурнае чытанне, пісьмо, фізічная культура. Можна наведваць факультатывы. Адзнак першакласнікі не атрымліваюць, заданні на дом ім не задаюць, — расказвае намеснік дырэктара Кацярына Альхімовіч. — Як маці і педагог, лічу, што не трэба быць залішне патрабавальнымі да адзнак вучняў. Важна, каб яны займаліся з цікавасцю, адчувалі сябе камфортна на ўроку і атрымлівалі трывалыя веды.


ПЕРШАЕ знаёмства са школай адбылося. Нясмела адпускаюць першакласнікі маміны далоні, з хваляваннем адказваюць на пытанні настаўніцы, асцярожна гартаюць старонкі падручнікаў. Сціплыя і непасрэдныя, яны ўступаюць у новую пару свайго жыцця. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Буквар — літар нашых уладар

Кніжка гэта, дзеткі,
букваром завецца,
Так Собаль Спірыдон
яе назваў, здаецца.
Літары ўвабраў
Усе ў сябе буквар:
Складай з іх слоўцы,
маленькі спадар.
Што пачуў ад мамы,
слоўцы беларускія:
Пра маму, тату, Радзіму, дом,
рэчку, качку, гуску.
Як вырасцеш, то і ты
свет праз літары пазнаеш.
Мо з імі ў космас паляціш,
а мо песні заспяваеш.
Шануй жа, дружа,
свой буквар — 
Бо ён усіх літар уладар!


Мар’ян ДАРГЕЛЬ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта