Авторизация
 

Язненскую школу падрыхтавалі да навучальнага года

 Да новага навучальнага года Язненскую школу падрыхтавалі ў сярэдзіне жніўня. З запланаванымі рамонтнымі работамі справіліся за месяц. На школьных калідорах яшчэ пуста і ціха. Блішчаць пафарбаваныя падлога і лесвіца, адчуваецца пах нядаўняга рамонту. Чысціня і парадак у класных кабінетах. Пакуль вучні адпачывалі на канікулах, у школе стваралі камфортныя ўмовы для навучання.

Навядзенне парадку — працэс бесперапынны

У ДВАРЫ школы ўздоўж заасфальтаванай пляцоўкі цягнуцца роўныя радочкі клумб. Гараць стракатыя агеньчыкі кветак. Аздоблены чырвона-ружова-фіялетавымі краскамі балкон. Дадае яркасці гульнёвая пляцоўка: усе спартыўныя прыстасаванні абнавілі колер. Вялікая тэрыторыя абкошана, дагледжана.


 — Зрабілі ямкавы рамонт на ганку, прывялі ў парадак запасныя выхады, — расказвае загадчык гаспадаркі Галіна Арол. — Плануем пакласці бардзюры. Паставім у двары драўляныя лаўкі. Іх зробіць наш рабочы Юрый Пазік. Ён на ўсе рукі майстар. З пачаткам навучальнага года добраўпарадкаванне школы не спыніцца. Гэта справа пастаянная. Каб не перашкаджаць дзецям вучыцца, будзем сачыць за парадкам і ствараць утульнасць на вуліцы.


Гаспадарчымі справамі ў школе Галіна Уладзіміраўна зай- маецца нядаўна і сёлетняя рамонтная кампанія для яе першая. 17 ліпеня, на наступны дзень як завяршыў работу аздараўленчы лагер, прыступілі да справы. Дзякуючы зладжанай працы тэхнічных работнікаў, справіліся да 13 жніўня.


Пафарбавалі лесвіцу, падлогу ў класных кабінетах і на калідорах. Агульная плошча складае каля 1200 метраў квадратных. Іх абнаўляюць штогод. У класе інфарматыкі атынкавалі і пафарбавалі сцены, у астатніх зрабілі касметычны рамонт. Частка сродкаў паступіла з бюджэту, істотную падтрымку аказаў папячыцельскі савет.


 ПАКЛАПАЦІЛІСЯ пра прывабнасць школьнай тэрыторыі вучні. На канікулах дзейнічаў лагер працы і адпачынку, які наведвалі васьмікласнікі. Вольны час сумяшчалі з карыснымі справамі: даглядалі школьны агарод, палівалі клумбы.
Дарэчы, кветкі не толькі дадаюць эстэтыкі двару, але і прыносяць прыбытак установе. Вясной рэалізоўвалі расаду насельніцтву, саджанцы карысталіся попытам. Як стварыць кветкавую разнастайнасць на школьных клумбах, ведае настаўніца біялогіі Святлана Сімановіч. У гэтай справе, да якой ставіцца адказна і захоплена, у яе вялікі вопыт. Аздобіла раслінамі і двор, і балкон.


Насустрач урокам і захапленням

У НОВЫМ навучальным годзе ў Язненскай школе будуць займацца 124 вучні. Чакаюць дзевяць чалавек у першы клас, у выпускным — дванаццаць.


Намеснікі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Кацярына Альхімовіч і Ірына Кухцінская расказваюць, што іх вучні пражываюць у васямнаццаці населеных пунктах. Напрыклад, у адзінаццатым класе толькі адзін школьнік мясцовы. З Папшулёў, Іста, Цвеціна, Дарожак і іншых вёсак дзяцей прывозяць тры школьныя аўтобусы. За рулём вопытныя вадзіцелі Васіль Сінкевіч, Мікалай Альхімовіч, Віктар Закрэўскі. У кожнага па два рэйсы на дзень: раніцай і пасля ўрокаў. Калі скласці штодзённую працягласць трох маршрутаў, атрымаецца 366 кіламетраў. Акрамя Язненскай аўтобус штодня дастаўляе вучняў у Дзісенскую школу, па суботах — у Завуццеўскую. Карыстаюцца паслугамі школьнага транспарта і выхаванцы Язненскага дзіцячага садка.


 Званок на першы ўрок звініць у 8.30. Першых вучняў прывозяць на гадзіну раней. Хтосьці ў такі час толькі прачынаецца. Уставаць рана няпроста, затое шмат часу, каб паўтарыць дамашняе заданне ці проста пагутарыць з сябрамі.


Для вучняў 2-4 класаў дзейнічае група падоўжанага дня. Каб дзеці не былі дома адны, пакуль бацькі на працы, яны могуць заставацца ў школе з выхавальнікамі. З імі падрыхтуюць урокі, правядуць розныя мерапрыемствы.


— Многія бацькі пачаткоўцаў пішуць заявы на групу падоўжанага дня. Гэта зручна. Дзеці пад наглядам, двойчы харчуюццца ў сталовай,  — гаворыць Ірына Кухцінская. — Займаюцца з вучнямі выхавальнікі Марына Банькоўская і Людміла Львова. Абедзве — настаўніцы пачатковых класаў, дзецям з імі камфортна.


ПРЫГАДВАЮ са школьнай пары, як у апошнія дні жніўня прыходзілі ў бібліятэку за падручнікамі. Каму і ў які час іх атрымліваць, даведваліся з аб’явы на вакне.


— Калісьці ў нас таксама была такая практыка, — кажа Кацярына Альхімовіч. — Апошнія гады вучні атрымлівалі падручнікі на ўроках, іх выдавалі настаўнікі-прадметнікі. Так зручней, школьнікам не трэба за раз несці дадому важкі груз. Сёлета за забеспячэнне вучэбнай літаратурай адказваюць класныя кіраўнікі. Дапаможнікаў хопіць усім.


У раскладзе ўрокаў разам з абавязковымі прадметамі значацца факультатывы. Іх школьнікі выбіраюць згодна сваім інтарэсам і захапленням. Па словах намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, многія ідуць на заняткі па шахматах да настаўніцы пачатковых класаў Ірыны Бахір. Развітая логіка спатрэбіцца ў розных сітуацыях.


Штат укамплектаваны педагогамі са значным стажам работы. Набіраюцца вопыту маладыя спецыялісты. Другі год працуе дэфектолагам Яна Баркоўская. Яна родам з Оршы. Сёлета правядзе свой першы ўрок настаўніца англійскай мовы Алеся Смолікава, якая прыехала з Шуміліна.
У ЗАПАСЕ дзяцей і настаўнікаў застаўся адзін летні тыдзень. Яшчэ ёсць час для адпачынку. А пасля першавераснёўскі званок паставіць кропку ў главе “Лета-2018” і распачне новую старонку школьнай гісторыі. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта