Авторизация
 

Як дзеці правялі лета ў сацыяльным прытулку ў Дзісне

 15 дзяцей ва ўзросце ад трох да пятнаццаці год правялі лета ў сацыяльным прытулку ў Дзісне. Адпачывалі цікава і на карысць.

Разам з нашымі падапечнымі прыехалі ў прытулак на лета выхаванцы дамоў сямейнага тыпу з Міёр. Пакуль іх бацькі-выхавацелі знаходзіліся ў працоўных водпусках, дзеці бавілі час за гульнямі, экскурсіямі, конкурсамі.

 ТРЭБА было згуртаваць у дружны калектыў розных па узросце і захапленнях хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта ўдалося. Больш блізкаму знаёмству садзейнічалі мерапрыемствы. Напрыклад, круглы стол “Пра дзіцячае сяброўства і выбар сяброў”, урок самапазнання “Мы ўсе такія розныя”, псіхалагічная гадзіна “Зносіны без канфліктаў”.


РАЗАМ ладзілі экскурсіі ў стары гарадскі парк, на бераг Заходняй Дзвіны. Падчас прагулак вывучалі гісторыю дзісенскіх вуліц, фатаграфаваліся.


 Штодня праходзілі спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Выхаванцам спадабаліся гульнёвыя праграмы “Не апошні герой”, “Заалагічныя забегі”, “Незвычайныя Алімпійскія гульні” і іншыя.
Дзеці падзяліліся ўражаннямі.


Насця, 6 год:
— Спадабалася “Шакаладнае свята”. Цікава было размаўляць з сябрамі і частавацца ласункамі.
Мацвей, 9 год:
— Атрымаліся цудоўнымі паход і пікнік ля кастра.
Саша, 14 год:
— Было шмат забаў. Больш за ўсё спадабалася праграма “Ах і Ох у гасцях у дзяцей”, дзе гаварылі пра карысць спорту, і “Вясёлыя вытварашкі”, калі хлопчыкі падбіралі абутак для дзяўчат, а мы рабілі ім прычоскі. Гэта смешна і весела.
У ДЗІЦЯЧАГА летняга адпачынку розныя адрасы: бабулін дом у вёсцы, гарадскі стадыён, азёрны пляж і так далей. Але не гэта галоўнае. Важна, каб дзяцей акружалі клопат, увага і творчасць. Тады застануцца прыемныя ўспаміны пра летнія дні, незалежна ад таго, дзе яны праходзілі.

Віктар ВЯЛЬ, загадчык прытулка.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 504
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 850
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта