Авторизация
 

У вучняў былой Міёрскай СШ №1 — залаты юбілей выпуску

 Другі год міярчанка Ніна ФЕДУКОВІЧ збірае школьных сяброў. Сёлета ў вучняў былой СШ №1 — залаты юбілей выпуску. Апошні званок празвінеў для іх у 1968 годзе. Дваццаць восем выпускнікоў раз’ехаліся па беларускіх гарадах і вёсках, хтосьці далей — у Расію і Латвію. Атрымлівалі прафесіі, стваралі сем’і, выхоўвалі дзяцей. Сцвярджаліся на сваіх месцах пад сонцам. Трымаць сувязь са школьнымі сябрамі ў той час было складаней. Ні мабільных тэлефонаў, ні сацыяльных сетак. 

ПЕРШАЯ сустрэча аднакласнікаў адбылася мінулым летам. Ініцыятарам выступіла Ніна Федуковіч (Лясовіч) з Міёр.


— Вырашыла сабраць школьных сяброў напярэдадні залатога выпуску. З большасцю не бачылася дзясяткі год, — гаворыць Ніна Міхайлаўна. — Кагосьці адшукала на сайце “Аднакласнікі”, пра іншых даведалася ад родных і знаёмых. Ідэю падтрымалі, але прыехаць удалося толькі васьмярым. Вырашылі праз год зноў сабрацца. Прадоўжыла пошукі. З дваццаці васьмі аднакласнікаў знайшла дваццаць аднаго. Яшчэ пяцярых, на жаль, няма сярод нас.


АДЗНАЧЫЦЬ юбілей выпуску запланавалі ў пачатку чэрвеня. Некалькі разоў давялося перанасіць дату. Хоць большасць былых аднакласнікаў даўно на заслужаным адпачынку, вызваліцца ад хатніх, гаспадарчых і сямейных клопатаў не так проста, як здавалася б. Сабраліся ў сярэдзіне ліпеня кампаніяй у дзесяць чалавек. Напярэдадні прыязджала на родную Міёршчыну Аліна Астукевіч з Рыгі. Пасля вучобы ў Віцебскім педінстытуце яна жыве ў Латвіі і да гэтага часу выкладае матэматыку ў адной са сталічных школ. На ліпеньскую сустрэчу трапіць не атрымалася — скончылася віза. Праз Ніну Федуковіч перадала ўсім прывітанне і латышскія цукеркі.


МНОГІЯ бачыліся ў мінулым годзе. Упершыню прыехала Ала Глуздакова (Пухальская) з Наваполацка.


— Сустрэць аднакласнікаў праз пяцьдзясят год — радасна, хвалююча і цікава. Адразу некаторых не пазнала, — дзеліцца ўражаннямі. — Мы правучыліся поплеч толькі два гады. У дзявяты клас Міёрскай СШ №1 разам з гарадскімі прыйшлі дзеці з ваколічных вёсак. Сама я родам з Забор’я, што недалёка ад Чапукоў. Скончыла Кублішчынскую васьмігодку. У школу ў Міёры цёплай парой на рэйсавым аўтобусе ездзіла. Зімой жыла ў райцэнтры ў бабулі, у дзядзькі. З аднакласнікамі пасля не сустракалася. Толькі з адным хлопцам час ад часу бачыліся, бо працавалі на “Паліміры”. Цікава было прыгадаць мінулае, паслу- хаць, як склалася жыццё ў школьных сяброў.


 Няблізкі шлях да аднакласнікаў адолела Зінаіда Трацьякова (Марозава). Жыве ў горадзе Тутаеў Яраслаўскай вобласці. Працуе намеснікам галоўнага ўрача Тутаеўскай ЦРБ. Мае ганаровае званне — Выдатнік аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.


— І цяпер не адпускаюць прыемныя ўражанні. Нікога з нашага выпуска пасля школы не бачыла. Як скончыла Першы Ленінградскі медыцынскі інстытут (вучылася на адным курсе з Аляксандрам Разэнбаумам), жыву і працую ў Расіі, — піша Зінаіда ў “Аднакласніках”. — Не сумнявалася, што сустрэча пройдзе на ўзроўні, таму што наш клас быў вельмі дружны. Дамовіліся сустрэцца ў Міёрах на плошчы. Я прыехала апошняй. Па чарзе падыходзіла да кожнага і ўсіх пазнала. Адпачывалі ў кафэ. Расказвалі пра сябе. Розныя лёсы, але ўсе адбыліся як асобы. Сем’і, дзеці, унукі, нават праўнукі ёсць. І пры гэтым такое ўяўленне, што мы засталіся такімі ж заваднымі падлеткамі з пачуццём гумару і гарэзлівасцю. Па тэлефоне размаўлялі з класным кіраўніком Лінай Андрэеўнай Занковіч. Яна ў Віцебску жыве. Памятае нашы імёны і прозвішчы, нават апісала, як хто выглядаў і якім вызначаўся характарам. Гэта асабліва ўразіла.


ПЯЦЬ гадзін правялі разам школьныя сябры. Успаміналі ўрокі і настаўнікаў, спявалі, танцавалі, смяяліся, фатаграфаваліся на памяць. Гледзячы на фота, не верыцца, што цяпер аднакласнікам па 66-67 год. Такія маладыя і бадзёрыя ўсміхаюцца на здымку. Сустрэча вярнула ў пару юнацтва, светлых мар і спадзяванняў. Падарыла моцны зарад пазітыву і бадзёрасці. Такія моманты хочацца паставіць на паўтор.

Фота з уласнага архіва Ніны ФЕДУКОВІЧ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта