Авторизация
 

Вучні Дварнасельскай школы адпачылі ў лагеры

 У чэрвені для вучняў Дварнасельскай школы працаваў аздараўленчы лагер “Сонейка”. На працягу ўсёй змены мы былі ўцягнуты ў калейдаскоп мерапрыемстваў. Экалагічныя гульні, завочныя экскурсіі, гульні, віктарыны, заняткі гуртка “Вясёлыя ноткі”… Чаго тут толькі не было!

Кожны дзень адрозніваўся ад папярэдняга і прыносіў шмат уражанняў і сустрэч з цікавымі людзьмі. Мы наведалі выратавальную станцыю і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Алега Рубаніка ведаем не першы год. Толькі ён можа так змястоўна расказваць дзецям пра тое, як правільна паводзіць сябе на вадзе. А Дзмітрый Плотнікаў распавядаў пра дзеянні падчас пажару, і як яго можна пазбегнуць. Паказаў нам мультфільмы па гэтай тэматыцы.


Мы пабывалі ў гасцях у раённай дзіцячай бібліятэцы. Ірына Масюгіна расказала пра беларускага пісьменніка А. Бутэвіча, пазнаёміла з незвычайнымі перыядычнымі выданнямі, прапанавала паглядзець відэафільм пра Нясвіжскі і Мірскі замкі.


 Падтрымлівалі цесную сувязь з работнікамі Цэнтр дзяцей і моладзі. Педагог-арганізатар Аксана Няміра навучыла нас розным гульням. Мы вельмі задаволены гэтай сустрэчай.


Нельга не сказаць і пра тыя мерапрыемствы, якія праводзіла для нас бібліятэкар Зінаіда Бунта. Яна так зацікавіла гульнямі, віктарынамі, конкурсамі, што мы не маглі дачакацца наступнага візіту.


Пазнавальныя гутаркі з загадчыцай Дворнасельскага ФАПа Святланай Шокель. Яна вучыла нас з ранняга ўзросту клапаціцца пра сваё здароўе.


Яркія ўражанні засталіся і пасля прагляду мультфільмаў 3D. Мы наперабой дзяліліся эмоцыямі.
З задавальненнем прымалі ў лагеры таленавітага пісьменніка Франца Сіўко. Ён расказаў, як выбраў творчы шлях, паказаў свае кнігі. Адну з іх — “Бельчык” — падарыў дзецям.


Запамінальнай падзеяй стаў канцэрт “Юныя таленты” для жыхароў нашых вёсак. Дзеці доўга і старанна да яго рыхтаваліся: вучылі вершы і песні, рэпеціравалі сцэнкі. У выніку кожнае выступленне выклікала буру апладысментаў.


Мы ўдзячныя ўсім дарослым, якія стараліся, каб зацікавіць нас, дзяцей. Каб мы адкрылі штосьці новае, дагэтуль невядомае. Каб праявілі сябе ў спорце, творчасці. З упэўненасцю магу сказаць, што кожны знайшоў сабе занятак па душы.


Арцём ФІЛІПЕНКА, сямікласнік
Дворнасельскай школы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Звяртайцеся

  • 20 сентябрь 2019, 15:46
  • 43
  • 0

Дзеці адпачылі разнастайна

  • 20 сентябрь 2019, 15:31
  • 27
  • 0

Сустрэча з выратавальнікамі

  • 20 сентябрь 2019, 15:17
  • 23
  • 0

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 578
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 550
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 640
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 136
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 206
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2019
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2019
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта