Авторизация
 

Як на канікулах абнаўляецца школа №3 імя Я. Томкі ў Міёрах

 У летнія дні параўнаць школу з мурашнікам не атрымліваецца, аднак класы, кабінеты, калідоры і навакольная тэрыторыя СШ №3 імя Я. Томкі не пустуюць. — У малодшых школьнікаў летняя практыка, — расказвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Панізнік. — З ёй справіліся вучні 5 “А” класа, зараз пяцікласнікі з “Б” паліваюць кветкі, поляць клумбы, добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, выконваюць іншыя пасільныя заданні. Штотыднёва ходзім даглядаць памятны знак, прысвечаны Герою Савецкага Саюза падводніку Ягору Томку, імя якога носіць наша школа.


 Потым дзеці перададуць працоўную вахту аднагодкам з 5 “В”, а тыя — шасцікласнікам.
Адказная задача ў школьнікаў з 7-8 класаў, што ўваходзяць у вытворчую брыгаду: яны даглядаюць пасевы морквы.


 Вучні працуюць побач з дарослымі на падрыхтоўцы школьнага будынка да новага навучальнага года. У старэйшых больш сур’ёзныя задачы па рамонце сталовай, спартыўнай залы, замене вокнаў і дзвярэй. З нядаўніх дзесяцікласнікаў сфарміравана вучнёўская рамонтная брыгада з 25-ці юнакоў і дзяўчат, дзейнасць якой фінансуе цэнтр занятасці. Яны з канца чэрвеня працуюць па чатыры  гадзіны штодзень. Прыбіраюць памяшканні, чысцяць іх і мыюць, потым — клеяць шпалеры, фарбуюць вокны, дзверы і падлогу. Выконваюць і іншыя работы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі. Уявіце, колькі трэба  пабегаць, каб перанесці ўсе кнігі, падручнікі, газеты і часопісы з бібліятэкі перад рамонтам памяшкання. А потым усё павінна вярнуцца на свае месцы.


 Клопатаў хапае. Работы на штодзённых ранішніх “лятучках” каардынуе намеснік дырэктара па адміністрацыйна- гаспадарчай рабоце Алена Гінько. На канкрэтных участках планы рэалізуюцца пры падтрымцы настаўнікаў Ларысы Грыгор’евай, Алена Валеўка, Вольгі Абалевіч, бібліятэкара Дзіяны Варона.

— Усе дзеці стараюцца, атрымліваюць пэўныя практычныя навыкі, агульнымі намаганнямі новае аблічча набывае школа,  — адзначае Алена Панізнік. — Вось мы ідзём па чыстым светлым калідоры, а яшчэ ўчора тут ляжала смецце. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта