Авторизация
 

Вучні Новапагосцкай школы наведаліся з экскурсіяй у Браслаў

 Вучні Новапагосцкай школы на канікулаў наведаліся з экскурсіяй у Браслаў. Перад падарожжам штораз узнікае адчуванне сустрэчы з чымсьці незвычайным і асаблівым. Так і здараецца.

 МАРШРУТ пачаўся з Замкавай гары. Адтуль горад бачны як на далоні. Гарадзішча ўяўляе сабой вялікі роўны ўзгорак з крутымі схіламі і знаходзіцца паміж азёрамі Навята і Дрывяты. На самой гары — неабсяжны валун з граніту з гарадскім гербам і бронзавай дошкай. Побач помнік Станіславу Нарбуту, доктару медыцынскіх навук, грамадскаму дзеячу. Калісьці ён быў у Браславе самым папулярным і паважаным жыхаром.


Паспяшаліся на гару Маяк. Тут адкрываюцца захапляльныя віды. На вежы касцёлаў, азёры, лясныя масівы, горныя вяршыні. Папілі гаючай вады з крыніцы Акменіца, што непадалёку. На памяць пра маляўнічую панараму набылі сувеніры. Дабраліся да сафары-парку паблізу з горадам. Ля кожнага вальера — паказальнікі са звесткамі, адкуль трапіла жывёла ў парк. Гадаванцаў пачаставалі прысмакамі.


 ЯШЧЭ адну порцыю пазітыву разам з адрэналінам атрымалі ў “Braslaw tie park”. Надоўга “завіслі”. Усе перашкоды вяровачнага атракцыёна аб’яднаны ў маршруты ў залежнасці ад іх узроўню і тэматычнай скіраванасці. Пад наглядам інструктара пераадолелі паласу перашкод, скаладром і спуск троляў. Упасці не баяліся, бо на ўсіх этапах страхоўка.


У аўтобусе доўга абмяркоўвалі ўражанні. За падарожжа ўдзячны Алене Лаўрыновіч з ФСК “Міёры”, санаторыю “Расінка”, які прадаставіў камфартабельны транспарт, і добразычліваму вадзіцелю Пятру Кліпацкаму за лёгкую дарогу.

Ксенія БАГДАНАВА, юнкар

журналісцкага гуртка “Зараначка”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 131
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 786
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 345
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 086
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта