Авторизация
 

На радзіме слынных сыноў Ушаччыны пабывалі настаўнікі Міёршчыны

 Пакуль твой дзень, Старайся ўсё паспець, Бо дарабляць не вернешся, Магчыма. 
Р. Барадулін

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Міёршчыны вырашылі паглыбіць веды пра сваіх суайчыннікаў і наведаць Ушацкі раён. Сонечным чэрвеньскім ранкам накіраваліся на экскурсію. 

Ушаччына багатая на таленты. Тут нарадзіліся і часта бывалі Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Еўдакія Лось і іншыя.


Экскурсія пачалася з Ушацкай школы, дзе пазнаёміліся з краязнаўчай працай раёна, з даследчай дзейнасцю настаўнікаў і вучняў. Яе прысвяцілі таленавітым землякам. Сабралі вялікі матэрыял пра Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Петруся Броўку. Нікога не пакінула раўнадушным даследчая праца “Ліставанне Р.Барадуліна з маці”. Праз цёплыя і незвычайныя звароты адчувалася моцная мацярынская і сыноўняя любоў, кроўная сувязь, клопаты адзін пра аднаго. Барадулін адкрыўся нам як шчыры, добразычлівы, з тонкім пачуццём гумару чалавек.


Пабывалі і ля дома ва Ушачах, дзе жыла сям’я Барадуліных, а таксама на могілках, дзе пахаваны паэт і яго маці. Гэтае месца — самае высокае, замест помніка — вялізны валун, побач — жорны, а вакол — гонкія сосны. Не ўтрымаліся настаўнікі, пачыталі вершы дзядзькі Рыгора, як яго ласкава завуць на Ушаччыне.


У 11 гадзін пачалося свята ў гонар памяці Васіля Быкава на яго малой ра-дзіме ў вёсцы Бычкі. 19 чэрвеня — дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, імя якога вядома ва ўсім свеце, а творы ваеннай тэматыкі перакладзены на 100 моў. Прыхільнікам яго творчасці прапанавалі літаратурна-мастацкую праграму “Пісьменнік з вялікай літары”, падчас якой узгадалі адметныя вехі біяграфіі празаіка, гучалі радкі з твораў, паказвалі інсцэніроўкі па творах “Бліндаж”, “Альпійская балада”. Арганізаванае на высокім узроўні свята прайшло на адным дыханні. Пабачылі, у якіх умовах жыў Быкаў, калі наведалі сядзібу-музей пісьменніка, школу, дзе ён вучыўся.


Наступным прыпынкам экскурсіі стала вёска Пількаўшчына, дзе нарадзіўся і жыў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка. У яго доме-музеі цікава распавядаў мясцовы экскурсавод.


Апошняе падарожжа — на адноўлены мемарыяльны комплекс “Прарыў”. Удзельнікам аднайменнай аперацыі была і партызанская брыгада нашага раёна “Кастрычнік”. Мы мелі магчымасць пакланіцца змагарам, якія ўнеслі вялікі ўклад у перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.


Задаволеныя і натхнёныя, позна ўвечары мы вярталіся дадому. З вялікай упэўненасцю раім наведаць гэтыя цудоўныя мясціны і ўспомніць нашых славутых землякоў, каб, як пісаў Рыгор Барадулін, “душою не ачарсцвець і не страціць святое штосьці”.

Наталля ГАГАЛІНСКАЯ, педагог СШ №3 імя Я. Томкі,

кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай
мовы і літаратуры.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта