Авторизация
 

Ігар Бунта ў Міёрах вучыць дзяцей граць на акардэоне, кіруе эстраднай студыяй “Зараніца”

 Дзевяць гадзін раніцы. Раённы Дом культуры. Пакой гуказапісу. Ігар Бунта рэдка бывае тут адзін. Вось і цяпер з хлопцамі-старшакласнікамі рэпеціруе кампазіцыю, з якой выступяць на свяце горада. Дапамагае калега Дзіяна Маляўка, сочыць за працэсам рэжысёр Вольга Борская. Музыка сціхае, артысты разыходзяцца, у пакоі становіцца нязвыкла ціха.

ЁН мог бы стаць спартсменам, але аддаў перавагу музыцы. Гэты сур’ёзны для сябе выбар Ігар зрабіў у дзесяць год. Рашэнне далося няпроста. Былі поспехі і ў спартыўнай, і ў школе мастацтваў.


— Музыка са мной з дзяцінства. Тата працаваў у школе мастацтваў. Гэта мой педагог па жыцці. Удзячны яму за навуку, за прафесійны арыенцір, — гаворыць Ігар Віктаравіч. — Невядома, як бы склалася жыццё, калі б пайшоў у спорт. Аднак з упэўненасцю магу сказаць, што я на сваім месцы. Атрымліваю задавальненне ад таго, чым займаюся.


У школе мастацтваў вучыць дзяцей граць на акардэоне, у РДК кіруе эстраднай студыяй “Зараніца”, пад творчай апекай калектыў “Азярніцы” УП ЖКГ і ансамбль народных інструментаў “Павятчанка”.


ШЛЯХ артыста да гледача ляжыць праз лісты раздрукаваных тэкстаў песень, праз графікі рэпетыцый у студыі і на сцэне, праз правільна ўзятыя ноты і безліч перажыванняў. Гэтую дыстанцыю Ігар Бунта штораз адольвае з салістамі і калектывамі.


— Перш-наперш вызначаемся з рэпертуарам. Хтосьці ўласныя ідэі прапаноўвае, з кімсьці разам выбіраем кампазіцыю. Галоўнае, каб песня падабалася выканаўцу, інакш нумар не атрымаецца, — расказвае музыкант. — Важна вывучыць тэкст. Пакуль артыст “прывязаны” да паперы, ён не можа цалкам адчуць музыку і раскрыцца перад мікрафонам. Нумар можна лічыць гатовым, калі да выканаўцаў няма ніякіх заўваг. Як правіла, на такі вынік патрэбны месяц. Творчасць не любіць спешкі і мітусні. Гэта яе самыя вялікія ворагі.


Ігар ведае, што адчуваюць падчас выступлення выканаўцы, што хаваецца за іх плаўнымі рухамі і нязмушанымі ўсмешкамі. Таму не ўмее быць расслабленым гледачом. Толькі аднойчы глядзеў канцэрт з залы. Звычайна — за кулісамі. У яго часам пытаюцца, чаму сам рэдка выходзіць на сцэну. Толькі ў складзе квінтэта настаўнікаў школы мастацтваў. Адказвае, што па натуры — педагог і яму бліжэй навучанне.


ПРАФЕСІЙНУЮ адукацыю атрымаў у Наваполацкім музычным каледжы. Падчас вучобы падпрацоўваў у гарадской школе з музычным ухілам. І зноў выбар: застацца ў шумным горадзе ці вярнуцца ў свой ціхі райцэнтр. У 2009 годзе Ігар Бунта адчыніў дзверы Міёрскай школы мастацтваў як малады спецыяліст.


— Мне падабаецца правінцыя. Люблю наш гарадок. Тут асаблівая атмасфера, нават думаецца па-іншаму, — гаворыць субяседнік. — Вяртаешся з вялікага горада і кажаш сабе: “Ты — дома! Можна заняцца творчасцю. Усё атрымаецца”.


Багаж ведаў і навыкаў Ігар папоўніў у Віцебскім дзяржуніверсітэце. Завочна вучыўся на кафедры харавога дырыжыравання педагагічнага факультэта. Дыплом аказаўся да месца — прапанавалі ўзначаліць эстрадную студыю “Зараніца” ў РДК.


— Для мяне гэта было нечаканасцю. Сказаў, што абяцаць нічога не магу, але паспрабую, — расказвае музыкант. — У такой справе важная камунікабельнасць. Уявіце: прыходзіць артыст на запіс і яму трэба праспяваць для зусім незнаёмага чалавека. Хтосьці ў такой сітуацыі разгубіцца. Таму павінна быць камфортная псіхалагічная атмасфера. Людзі, з якімі працую, — гэта крыніца натхнення. Асабліва дзеці. Шчырыя, непасрэдныя. У іх трэба вучыцца. Нашы зносіны — абмен ідэямі і настроямі. Нават не заўважаем, як праходзіць час.
Графік запісаў і рэпетыцый асабліва шчыльны напярэдадні святаў. Бывае, некалькі разоў на дзень Ігар перабягае са школы мастацтваў у РДК і назад. Такі рытм для яго камфортны.


— Калі б мне далі шмат вольнага часу, не ведаў бы, што з ім рабіць, — заўважае.


ДОМА Ігара Віктаравіча чакае сям’я. З жонкай Галінай знаёмы з першага курса каледжа. Яна родам з суседняга Шаркаўшчынскага раёна. Разам прыехалі працаваць у Міёры. У наступным годзе адзначаць алавянае вяселле. Дачушка Лера скончыла першы клас. Займаецца ў дзіцячай вакальнай студыі “БЭМС” у РДК. Сыну Рому два з паловай гады. Як толькі пачаў размаўляць, падпявае за сястрычкай. Цёплымі вечарамі тата з дачкой адпраўляюцца на велапрагулку. Калі падрасце Рома, будуць катацца ўсе разам. 

Фота Казіміра БЛАЖЕВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта