Авторизация
 

У Міёрскім ЦКРНіР працавалі валанцёры з Паўночнай Ірландыі

 Цэлы тыдзень у аздараўленчым лагеры Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі працавалі валанцёры з Паўночнай Ірландыі. 

 Госця з далёкай краіны Келі Браун наведала лагер у другі раз. Прыехала са стрыечнымі сёстрамі Ліяй і Кэці. Разам стваралі камфортную псіхалагічную абстаноўку, напаўнялі дні выхаванцаў новымі яркімі эмоцыямі. Дзякуючы валанцёру з Полацка Эміліі, якая дасканала валодае англійскай мовай, не ўзнікала праблем у зносінах.

ДА чаканай сустрэчы дзеці рыхтаваліся разам з выхавацелямі. Упрыгожылі памяшканне, аформілі вугалок лагера, намалявалі далонямі сонейка і вясёлку. Радасна пляскалі ў далоні выхаванцы, калі замежныя госці запоўнілі стол падарункамі. Паветраныя шары, мыльныя пузыры, гульні, маскі. Усё гэта зрабіла адпачынак яшчэ больш захапляльным.


 У Келі Браун ёсць вопыт работы з дзецьмі, якія маюць асаблівасці ў развіцці. Праводзіла гульнёвы масаж, сэнсарныя гульні. Лія і Кэці з хлопчыкамі будавалі з пяску і канструктара, ладзілі рухомыя гульні. З захапленнем апускалі рукі ў штучны снег, перасыпалі яго, шукалі міні-цацкі ў “гурбіне”, клалі прадметы у сэнсарны гель. Выхаванцы таксама здзівілі гасцей. Музычныя размінкі, імітацыя рухаў жывёл, сумесныя гульні выклікалі ў валанцёраў захапленне.


 АПОШНІ дзень у лагеры замежныя госці назвалі шакаладнай вечарынкай. За чаяпіццем з беларускім і ірландскім шакаладам жартавалі, чые ласункі смачней. Дзяліліся ўражаннямі пра разам праведзены адпачынак. Развітваліся з абдымкамі, светлымі слязамі і надзеяй на новую сустрэчу.


Каштоўны падарунак пакінулі госці маленькім міёрскім сябрам — спецыялізаванае абсталяванне для сэнсарнага пакоя. Раней пра яго мы маглі толькі марыць. Цэлы год замежныя валанцёры праводзілі ў сябе дома дабрачынную акцыю па зборы грашовых сродкаў.


Шчыра ўдзячны Келі, Ліі, Кэці і ўсім нераўнадушным жыхарам Паўночнай Ірландыі. Словы ўдзячнасці выказваем пастаяннаму памочніку, пастару евангельскай царквы “Благадаць” Валянціну Гочу. Цудоўна, калі мары збываюцца.


Лія ТРЫЗНА,
начальнік аздараўленчага

лагера ЦКРНіР.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта