Авторизация
 

У Міёрскім дзіцячым садку №1 дзейнічае адаптацыйная група

 Ужо не першы год у дзіцячым садку №1 для бацькоў і дзетак ад 1,5 да 3 гадоў дзейнічае адаптацыйная група. Дзесяць малышоў прыходзяць да нас на заняткі. Раз у тыдзень на дзве гадзіны з лістапада да мая . 

Як паказвае практыка, дзеці ранняга ўзросту цяжка прывыкаюць да новых умоў. Адна з прычын — непарыўная еднасць з матуляй. Яе зніканне выклікае бурлівы пратэст у малога, асабліва калі ён уражлівы і эмацыянальна адчувальны. Баіцца незнаёмых людзей і новых сітуацый. Група эфектыўна садзейнічае прафілактыцы дэзадаптацыі.

Адукацыйная праграма — гэта цыкл развівальных заняткаў, якія накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў для лёгкага прывыкання малых да дашкольнай установы. Важная роля дарослага ў гэтай дзейнасці, бо менавіта ён — партнёр па гульні, узор для пераймання, задавальняе патрэбу ў добразычлівай увазе і супрацоўніцтве.


Дзейнічае трыа: “педагог-бацькі-дзіця”. Выхавальнікі арганізуюць і праводзяць гульні-заняткі, матулі ці таты з малышамі выконваюць заданні. Пры гэтым адбываецца частая змена дзейнасці. Усе аб’яднаны адным сюжэтам. Абавязкова выкарыстоўваюцца казачныя персанажы, цацкі, разнастайныя гульні, спартыўнае абсталяванне. Дзеці развучваюць песенькі, далучаюцца да мастацкай дзейнасці, развіваюць мову, дробную маторыку.


 У ходзе адукацыі фарміруюцца навыкі ўзаемадзеяння з педагогам, іншымі дзецьмі і дарослымі. Развіваецца агульная і дробная маторыка, фарміруюцца сэнсорныя эталоны (колер, форма, памер). Акрамя ўсяго, бацькі могуць атрымаць кансультацыі педагога-псіхолага, дэфектолага, выхавальніка, па пытаннях развіцця.


Вопыт работы адаптацыйнай групы паказаў, што паслуга запатрабавана. Дзеці і бацькі з задавальненнем наведваюць заняткі.
На думку многіх, дзякуючы ім у малых сфарміраваліся станоўчыя адносіны да дзіцячага садка, лёгка прайшла адаптацыя. Дарослым удалося зрабіць правільны выбар на карысць дашкольнай установы, работа якой ім добра знаёмая.

Фота даслала І. Гільніч.
І. ГІЛЬНІЧ,
намеснік загадчыка па
асноўнай дзейнасці. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта