"Зажги костёр добра". Под таким девизом прошёл конкурс в Миорах

 Раённы этап агляду-конкурсу агітбрыгад пад дэвізам “Запалі касцёр дабра” адбыўся ў красавіку. Удзельнічалі адзінаццаць піянерскіх дружын.

 ТРАДЫЦЫЙНА конкурс праходзіць раз у два гады. Сёлета прысвячаўся 95-годдзю піянерскай арганізацыі і 100-гадоваму юбілею камсамолу. Тэматыку выступленняў вызначалі дзве намінацыі “Азбука беларускага арнаменту” і “4G: БРПА-БРСМ — новы фармат узаемадзеяння”. Выбар за ўдзельнікамі.


Каб раскрыць таямніцы вышытых на ручніках і нацыянальным адзенні ўзораў, канкурсанты выкарыстоўвалі яркі наглядны матэрыял і дакладныя энцыклапедычныя звесткі. Праз вершаваныя і песенныя радкі, расповяд пра свае піянерскія справы і мэты разважалі, як эфектыўна і карысна супрацоўнічаць з малодшымі і старэйшымі таварышамі.


 — Кожнае выступленне адметнае. Атрымалася ярка, цікава, змястоўна і эмацыянальна, — падводзіць вынікі педагог- арганізатар Міёрскага раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Няміра. — Дзякуй усім канкурсантам, жадаю вам новых поспехаў, упэўненасці ў сабе і заставацца на пазітыўнай хвалі.


АБЛАСНЫ этап агляду-конкурсу прайшоў 5 мая ў Полацку. Там выступілі пераможцы раённага этапа — дружына “Спадчына” Сіцькоўскай школы. Другое месца ў каманды Завуццеўскай школы, трэцяе — у піянераў з Узмён. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.