Авторизация
 

Крэатыўныя айцішнікі Міёр спаборнічалі ў конкурсе

 “Крэатыўныя айцішнікі вясёлыя і знаходлівыя” ці скарочана “КАйВіЗ”. Так называецца раённы конкурс школьнікаў па інфарматыцы. Спаборніцтва прайшло ў другі раз.

 У КОНКУРСЕ ўдзельнічалі амаль усе школы. На працягу сакавіка і першай паловы красавіка канкурсанты выконвалі заданні на аднайменным сайце. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў распрацоўвалі візіткі, якія дазволілі камандам пазнаёміцца, стваралі мультфільмы па матывах беларускіх казак, сайты-прэзентацыі, рашалі займальныя задачы. Гэта завочны этап.


— Конкурс “КАйВіЗ” — для захопленых інфарматыкай вучняў. Удзельнічаюць школьнікі з 6 па 11 класы. Паглыбляюць веды па прадмеце і развіваюць творчыя здольнасці, — расказвае метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Белавус. — Усе ўдзельнікі — малайцы. Цікавыя работы стварылі. У мінулым годзе праводзілі толькі дыстанцыйны этап. Сёлета пашырылі конкурсныя рамкі.


 ФІНАЛ адбыўся 13 красавіка ў СШ №3 імя Ягора Томкі. Канкурсантаў чакаў інтэлектуальны тур. 12 пытанняў. Па адной хвіліне, каб падумаць і напісаць адказ. Чым менш правільных адказаў сярод каманд, тым вышэй рэйтынг пытання. На некаторыя адказвалі амаль усе каманды, на асобныя—адзінкі. Кнігу пра якую мову праграмавання хімікі называюць літаратурай пра іоны медзі? Гэта ведала палова каманд  — Си++.


 У інтэлектуальнай гульні самымі падкаванымі і знаходлівымі аказаліся каманды Чапукоўскай школы (трэцяе месца), СШ №3 імя Я.Томкі (другое месца) і Язненскай школы (першае месца). Тройка пераможцаў па выніках конкурсу выглядае так. Трэцяе месца прысудзілі камандзе “Вірусякі” Новапагосцкай ДС-СШ, другое атрымала “МАТРЫЦА” СШ №2, на першым — СШ №3 імя Я.Томкі “КЛІіК”. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта