Авторизация
 

Міёрскаму фестывалю міжкультурных камунікацый пяць год

 У раённага фестывалю міжкультурных камунікацый юбілей. Сёлета ён прайшоў у пяты раз. Большасць месцаў у глядзельнай зале РДК занялі канкурсанты, іх настаўнікі, балельшчыкі. Са сцэны гучалі англійская, нямецкая, французская мовы. Эмацыянальна, дзелавіта, інтэлігентна, эстэтычна. Пра што ідзе размова, дакладна ведалі журы, настаўнікі  і выдатнікі. Паслухаць было цікава.

ПЕРШАЯ намінацыя “Я — аратар” аказалася найбольш папулярнай. На тэму “Сябар: віртуальны ці рэальны?” разважалі восем удзельнікаў. Выйсці на сцэну, узяць мікрафон і застацца адзін на адзін з гледачамі, сваім выказваннем і замежнай мовай. Не забыцца на эмацыянальнасць і артыстызм. Выглядаць упэўнена і гаварыць правільна ва ўсіх сэнсах гэтага слова. З такой задачай паспяхова справіліся дзевяцікласніца СШ №2 Юля Крук і шасцікласніца з Туркоўскай школы Віка Гарбатава. Ім прысудзілі трэцяе месца. Абедзве канкурсанткі на фестывалі не навічкі і раней прадстаўлялі раён на абласным туры. На другой пазіцыі адзінаццацікласнік СШ №2 Кірыл Турчановіч.

Настойліва ішла да перамогі вучаніца 11 “Б” класа СШ №3 імя Я.Томкі Маргарыта Чарняўская. У асабістай скарбонцы ўзнагароды за трэцяе і другое месцы ў мінулагодніх фестывалях. Сёлета ў Маргарыты перамога і білет на абласны тур.


  ПРА вальс, Моцарта, “Бітлз” гаварылі ў намінацыі “Я — гід”. Канкурсанты з шасці школ расказвалі гісторыі музычных твораў. Рэплікі суправаджаў відэарад. У тройку пераможцаў увайшлі дзевяцікласнік Сямён Протас з Чапукоўскай школы, на адзін бал апярэдзілі яго Віця Лявонаў і Аня Аношка з Завуцця. Яшчэ паўбала прынеслі перамогу дзесяцікласнікам з Дзісны Івану Кавалеўскаму і Уладзіміру Стацэвічу. На мінулагоднім раённым фестывалі хлопцы былі на другой пазіцыі. Сёлета выступяць у вобласці.


ТАКСАМА шэсць каманд спаборнічалі ў конкурсе міні-тэатраў. Дэкарацыі, касцюмы, інтанацыя, эмоцыі — важна ўлічыць усё, каб запомніцца і ўразіць. Найлепш гэта атрымалася ў тэатралаў з Павяцкай школы. Іх пастаноўцы “Спящая красавица” прысудзілі трэцяе месца. На другім размясціліся “Дом, который построил Джек” у выкананні трэцякласнікаў СШ №3 імя Я.Томкі і “Сумасшедший профессор”, пастаўлены вучнямі 6 “А” з СШ №2. На абласны фестываль адпраўляюцца юныя акцёры з трэцяга і сёмага класаў СШ №3 імя Я.Томкі.


У намінацыі “Прэс-цэнтр” канкурэнцыя невялікая. Тры каманды. Кожная расказвала пра адкрыцці. Другое месца занялі канкурсанты Надзя Няміра, Аня Пажарская і Мікіта Грыгор’еў з СШ №3 імя Я.Томкі. На першым — творчая група з СШ №2. Ім і на вобласць дарога.


 КОНКУРС “Фабрыка зорак” можна назваць вясёлым і лірычным адначасова. Кампазіцыі замежных выканаўцаў выбіраюць розныя. Прагучала пяць музычных твораў. Усе прызавыя месцы ў СШ №2. На трэцім — яркія і энергічныя пяцікласніцы Віка Савейка і Каця Уткіна з песняй “Pasadena”. Другакласніцы Паліна Крук і Ліза Уткіна спявалі па-англійску “Кукушку” В.Цоя. Нумар з падтанцоўкай глядзеўся эфектна і эстэтычна. Ацэнены другім месцам. Дзевяцікласніца Даша Каралькова праспявае “Say something” (“Скажы што-небудзь”) на абласным туры.


 ТВОРЧАСЦЬ не ведае моўных бар’ераў. На якой бы мове ні гаварылі выступоўцы, калі нумар эмацыянальны, упэўнены, якасны, сэнс слоў для звычайнага гледача мае другараднае значэнне. На першым плане — эстэтычная асалода і ціхая радасць за таленавітых дзяцей і іх творчых настаўнікаў. 

Каментарый метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланы МАТЫЛЁНАК:
 — У фестывалі ўдзельнічалі ўсе школы раёна. Кожная пастаралася. Найбольш актыўныя — гарадскія СШ №2 і СШ №3 імя Я.Томкі. Штораз майстэрства і ўзровень падрыхтоўкі вышэй. Парадавалі гіды з Завуццеўскай школы, годна выступіла ў намінацыі “Я — аратар” вучаніца Туркоўскай школы. У мінулым годзе не было ўдзельнікаў у намінацыі “Прэс-цэнтр”, сёлета іх тры. Стала больш тэатралаў. Абласны фестываль міжкультурных камунікацый пройдзе ў маі ў Віцебску. Штогод нашых удзельнікаў адзначаюць дыпломамі. Напрыклад, мінулы раз з пяці намінацый у чатырох атрымалі ўзнагароды. Сёлета таксама на іх разлічваем.

Больш фота ў групах "Міёрскія навіны" ў сацыяльных сетках

Вконтакте https://vk.com/album-93032809_253645144,

Одноклассники https://ok.ru/merskyanav/album/53761414856843,

Facebook https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.184800338819343&type=3

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта