Авторизация
 

Тэатр Пятрушкі дзеці стварылі разам з выхавацелямі

 Вытокі здольнасцей дзяцей — на кончыках іх пальцаў. Ад пальцаў, вобразна кажучы, ідуць найтанчэйшыя ніці — ручайкі, якія сілкуюць крыніцу творчай думкі. Іншымі словамі, чым больш майстэрства ў дзіцячай руцэ, тым разумнейшае дзіця.
В.А. Сухамлінскі.

Чалавек будучыні павінен быць стваральнікам з развітым пачуццём прыгажосці і актыўным творчым пачаткам. Развіццю творчых здольнасцей выхаванцаў надаюць вялікую ўвагу ў дзіцячым сацыяльным прытулку.

“РОЛЯ мастацка-эстэтычнага выхавання ў працэсе рэабілітацыі выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку”. Па такой тэме праходзіла метадычнае аб’яднанне выхавацеляў. Педагогі правялі адкрытыя мерапрыемствы, творча падышлі да заняткаў. Вынік — выстава дзіцячых работ “Нашы рукі не ведаюць нуды”.


Гледзячы на выкананыя ў розных тэхніках вырабы, можна ўпэўнена сцвярджаць, што дзецям падабаецца займацца творчасцю. У гэтым немалая заслуга выхавацеляў Марыі Казлоўскай, Марыі Падзява, Алены Нікіфаравай, Ірыны Мыслівец, Анастасіі Мятла. Яны ўмеюць захапіць, зацікавіць, запаліць у маленькіх сэрцайках агеньчык творчасці.


ПАДАБАЕЦЦА дзецям інсцэніраваць казкі, пераўвасабляцца ў казачных герояў. Разам з выхавацелямі зрабілі тэатр Пятрушкі, пальчыкавы і настольны тэатр, маскі для інсцэніровак. Атрымалася выстава “Тэатр сваімі рукамі”.


Ёсць месца для творчасці і ў вольны час. З дапамогай педагогаў дзеці вучацца плесці з газетных трубачак, вышываць, рабіць дэкупаж. Свае сувеніры з радасцю дораць бацькам. Удзельнічаюць нашы выхаванцы ў раённых творчых конкурсах. Радуюць прызавымі месцамі.


КАБ на занятках загараліся іскрынкі ў дзіцячых вачах, каб яны раслі разумнымі і ўмелі творча мысліць, трэба больш разам з імі назіраць, маляваць, імправізаваць.


Марыя ПАДЗЯВА,
выхавальнік дзіцячага
сацыяльнага прытулку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 885
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 532
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 276
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 983
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 996
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта