Авторизация
 

У Міёрскім ЦКРНіР шмат цікавых падзей

 У раённым Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі вясна насычана цікавымі падзеямі. Дзеці падрыхтавалі выставу малюнкаў “Вясенні настрой”. Матулі нашых выхаванцаў наведалі святочны канцэрт у РДК. Да нас у госці прыходзілі сябры з СШ №3 імя Я.Томкі.

“ВЯСЕННІ НАСТРОЙ” — традыцыйная выстава дзіцячых малюнкаў. Кожны год размяшчаем яе на вокнах у фае кінатэатра. Дзелімся сваімі пачуццямі, эмоцыямі, перажываннямі і дорым добры настрой. За гэту магчымасць удзячны дырэктару раённай кінавідэасеткі Мікалаю Пазнякову.


Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня маці нашых выхаванцаў пабывалі на канцэрце “Сакавіку быць!” Вялікую ўдзячнасць за запрашальныя білеты выказваюць дырэктару РДК Аляксандру Фурсу.


 У ЦЭНТРЫ прайшлі мерапрыемствы да Міжнароднага дня чалавека з сіндромам Дауна. Такім днём яшчэ ў 2011 годзе Генеральная Асамблея ААН аб’явіла 21 сакавіка. Беларусь далучылася да сусветнай ініцыятывы — Канвенцыі аб правах інвалідаў. Мы зрабілі лістоўкі і буклеты на гэтую тэму, падабралі матэрыял для бацькоўскіх вугалкоў устаноў адукацыі “Сонечнае дзіця: дар ці пакаранне?” Для дзяцей ладзілі свята “Намалюй усмешку на паветраным шары” з гульнямі, конкурсамі і салодкімі падарункамі. Майстар-клас па вырабе кветак правяла кіраўнік гуртка “Чараўнікі” Алена Немянёнак з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.


Парадавалі нашых дзетак валанцёры атрада “Крылы дабрыні” з СШ №3 імя Я.Томкі. Словы ўдзячнасці гаворым Яне Завадскай, Алесі Зінькевіч, Карыне Івановай, Паліне Няхаевай і намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Вользе Федуковіч.


МЫ зрабілі яшчэ адзін крок насустрач адзін аднаму. Наперадзе новыя добрыя сумесныя справы.


Жанна КУРАШ,
намеснік дырэктара ЦКРНіР.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 634
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 623
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 616
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта