Авторизация
 

Бацькі і дзеці. Некалькі правіл зносін.

 У жыцці чалавек сустракаецца не толькі з дабром, але і са злом, набывае як станоўчы, так і адмоўны вопыт. Дабро лечыць сэрца, зло раніць цела і душу, пакідаючы рубцы і шрамы. 

Паважаныя бацькі, запомніце простыя правілы.


1. Дэманструйце добры прыклад. Пагрозы, а таксама фізічнае пакаранне, псіхічны націск, знявага рэдка паляпшаюць сітуацыю. Дзіця бярэ за ўзор вашы паводзіны і вучыцца ад вас, як спраўляцца з гневам без прымянення сілы. Устанавіце межы дазволенага. Абмежаванні вучаць, як кантраляваць узаемныя эмоцыі без гвалту.


2. Станьце частым госцем у школе. Калі ў вашага дзіцяці ўзніклі праблемы, якія выклікаюць дэпрэсію і прыводзяць да нізкай самаацэнкі, ідзіце ў школу — УМЯШАЙЦЕСЯ!


3. Гаварыце дзецям пра гвалт, які дэманструюць па тэлевізары. Патлумачце, што ў фільмах ён для таго, каб трымаць гледача ў напрузе. Зусім не азначае, што такую мадэль паводзін трэба выкарыстоўваць у сваім жыцці.


4. Нельга недаацэньваць важнасць слоў “Я цябе люблю”. Дзеці любога ўзросту маюць патрэбу ў адабрэнні, пацалунках, абдымках. Яны хочуць чуць “я ганаруся табой!”.


5. Гаварыце са сваімі дзецьмі пра гвалт. Заахвочвайце іх жаданне дзяліцца з вамі сваімі страхамі, гневам і сумам. Бацькі павінны адчуваць трывогі сваіх дзяцей, падзяляць іх інтарэсы і пачуцці, а таксама даваць слушныя парады. Назірайце, як вашы сыны і дочкі ўступаюць у зносіны. Калі дзіця сутыкнулася з гвалтам, пастрайцеся ўтрымацца ад жадання асудзіць ці апраўдаць.


6. Калі вы ці хто іншы з сям’і адчувае адзіноту, нелюбоў, безнадзейнасць ці ў вас праблемы з наркотыкамі ці алкаголем — шукайце дапамогу. Лічыцца, што больш за палову ўсіх гвалтоўных дзеянняў учыняюць людзі з такімі шкоднымі звычкамі.


7. Ганарыцеся сваім рашэннем скарыстацца дапамогай. Яно цяжкае, але мудрае. Гэта дапаможа папярэдзіць гвалтоўныя дзеянні.
Тэлефануйце! Дзейнічае рэспубліканская “гарачая лінія” па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю. Тэлефон псіхалагічнай дапамогі — 8 (801) 100 16 11.


“Гарачая лінія” для пацярпелых ад дамашняга гвалту працуе з 8.00 да 20.00 па нумары 8 (801) 100 8 801.


Не варта маўчаць, калі ёсць інфармацыя пра факты жорсткасці і гвалтоўных дзеянняў у адносінах да блізкіх, сяброў, знаёмых. Звяртайцеся ў камісію па справах непаўналетніх Міёрскага райвыканкама на нумар 4 96 19, сектар аховы дзяцінства ў райцэнтры — 4 03 86, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр — 4 96 49.

Фота для ілюстрацыі.
Вольга АРСОБА,
педагог сацыяльны

раённага СПЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта