Авторизация
 

Этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе 14 і 15 красавіка ў СШ №2

 Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання па прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе 14 і 15 красавіка ў СШ №2.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вольга Яроменак патлумачыла:


 — 14 красавіка ў 9.00 пачнуцца выпрабаванні па рускай і беларускай мовах, біялогіі; у 12.00 — па матэматыцы, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі навейшага часу, гісторыі Беларусі.


У другі дзень у 9 гадзін старшакласнікі правераць свае веды па фізіцы, хіміі, геаграфіі, замежных мовах.
Удзельнікі тэсціравання павінны мець пры сабе:


- дакумент, які пацвярджае асобу;
- дакумент аб аплаце (плацежная квітанцыя, чэк, раздрукоўка з Інтэрнэт-банкінгу);
- ручку (гелевую ці капілярную) з чарніламі чорнага колеру;
- калькулятар (на тэсціраванне па фізіцы і хіміі).


ЗАБАРОНЕНА:
- прыносіць і выкарыстоўваць любыя прадметы і дакументы (кнігі, сшыткі, сумкі, мабільныя тэлефоны, электронныя запісныя кнігі, пеналы, алоўкі, лінейкі, карэкціруючую вадкасць і іншае);
- капіраваць, фатаграфаваць, выносіць за межы аўдыторыі тэставыя заданні, распаўсюджваць іх, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, у асабістых кантактах сацыяльных сетак;
- фальсіфікаваць дадзеныя ў вобласці рэгістрацыі бланка адказу;
- мяняцца месцамі, выкарыстоўваць дапамогу іншых для выканання заданняў;
- выкарыстоўваць экзаменацыйныя матэрыялы як матэрыялы для рабочых запісаў.


Пры парушэнні патрабаванняў удзельнікі тэсціравання адхіляюцца ад выпрабаванняў.
Рэпетэцыйнае тэсціраванне платнае. Выпрабаванне па адным прадмеце каштуе сем рублёў. Пасля падвядзення вынікаў на рукі выдаюць рашэнні тэставых заданняў для выканання работы над памылкамі.

Фота для ілюстрацыі з інтэрнэта.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта