Авторизация
 

У Міёрскай СШ №3 шануюць памяць Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Ягора Томкі

 1 красавіка споўнілася дзесяць гадоў, як завяршыўся зямны шлях нашага земляка, марака-падводніка, Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Ягора Томкі. Больш за трыццаць гадоў ён прабыў пад вадой. Неаднойчы рызыкаваў сваім жыццём, праяўляў мужнасць, прафесіяналізм і вытрымку ў самых складаных сітуацыях.

 У адным з паходаў пад ільдамі Арктыкі давялося тэрмінова ліквідаваць няспраўнасць субмарыны. Дзякуючы ўмелым дзеянням камандзіра Ягора Томкі экіпаж выратаваўся і выканаў пастаўленую задачу. Пра гэты подзвіг ведаюць і расказваюць гасцям вучні Міёрскай сярэдняй школы №3. У 2016 годзе ёй прысвоілі імя героя-земляка.

Стараннай вучобай і добрымі справамі школьнікі ўшаноўваюць памяць адважнага марака-падводніка. З цікавасцю вывучаюць яго біяграфію, збіраюць матэрыял для стварэння музейнай залы Ягора Томкі. У нас закладваюцца новыя традыцыі: у дні дзяржаўных святаў, пасля ўрачыстых лінеек вучні з кветкамі ідуць да памятнага знака герою.

 Гэта пачэснае месца наведваюць выпускнікі падчас выпускнога балю. Тут урачыста прымаюць у піянеры малодшых школьнікаў. Шаноўным госцем на такіх мерапрыемствах выступае сястра славутага земляка Нона Саркісян. У аповядах пра брата яна пытаецца ў школьнікаў: хто хацеў бы стаць мараком? Пакуль хлопчыкі сціпла маўчаць. Гэта прафесія незнаёмая і рэд- кая для беларусаў. Хаця, хто ведае, можа ўсё яшчэ наперадзе? І хтосьці калі-небудзь заявіць: “Буду мараком!”. Прыклад для пераймання ёсць  — гэта Ягор Андрэевіч Томка.

Фота з архіва Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Вольга ФЕДУКОВІЧ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай

рабоце СШ №3 імя Я. Томкі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта