Авторизация
 

Выхавацель Наталля ТАНКАВІД удзячна за букецік руж з пластыліну

 Выхавацель Наталля ТАНКАВІД удзячна дзецям за тое, што вучаць яе радасці і бескарысліва дораць цеплыню сваіх шчырых сэрцайкаў. Маленькі акуратны букецік руж з пластыліну. Яго падарыла выхавацелю выпускніца, якая ўжо вучыцца ў трэцім класе. Зрабіла сама. Такія знакі ўвагі для Наталлі Аляксандраўны самыя прыемныя. Найлепшая ўзнагарода за работу — давер дзяцей і ўдзячнасць іх бацькоў.

ДЗЯЦІНСТВА мы лічым бесклапотнай, радаснай, цудоўнай парой. Такім яго робяць для нас дзядулі і бабулі, таты і мамы, а яшчэ выхавацелі ў дзіцячым садку. З добрай усмешкай яны сустракаюць раніцай. Падбадзёрваюць тых, хто яшчэ пацірае вочкі, абдымаюць, калі па тварыку пакацілася слязінка, прыміраюць, калі не падзялілі машынку ці ляльку. Нібы чараўнікі, што збеглі са старонак добрай казкі, раскрываюць малым таямніцы рэальнага свету.


НАТАЛЛЯ ТАНКАВІД пра сваю работу расказвае са святлом у вачах. Пра хлопчыкаў і дзяўчынак, якія хадзілі і ходзяць у яе групу, гаворыць:
— Гэта мае дзеці. За ўсіх радуюся і перажываю, як за родных.


Для свайго сына калісьці таксама была выхавацелем. Цяпер Рома вучыцца ў сёмым класе. Атрымлівае "васьмёркі", "дзявяткі" і "дзясяткі", захапляецца баскетболам. Па вечарах і ў выхадныя разам глядзяць кіна-фільмы, абмяркоўваюць планы. Час, праведзены з сынам, для маці дарагі і непаўторны.


Як і гады, прысвечаныя Міёрскаму дзіцячаму садку №3, дзе Наталля Танкавід працуе з 1988 года. Педага-гічную справу выбрала таму, што ў іншай сферы сябе не ўяўляла.


ВЫХАВАНЦЫ Наталлі Аляксандраўны звяртаюцца да яе на "ты" і па імені. "Наташа, давай чытаць казку!", "Наташа, а мы на вуліцу пойдзем?"
— Калі дзеткі прыходзяць у садок, трэба стварыць для іх камфортную атмасферу. Каб адчувалі сябе свабодна. Таму ў нас простыя сяброўскія зносіны. Бацькам гэта таксама падабаецца, — гаворыць выхавацель.


З татамі і мамамі Наталля Аляксандраўна ў пастаянным кантакце. Адсылае ім цікавыя фотаздымкі, зробленыя за дзень у садку. Расказвае пра поспехі і старанні сыночкаў і дачушак.


 ВУЧЫЦЬ маленькіх дзетак лічыць і маляваць, сябраваць і суперажываць, слухацца бацькоў, быць асцярожнымі. І вучыцца многаму ў іх сама. Як пісаў Паўла Коэльа, дзіця можа навучыць дарослага тром рэчам: настойваць на сваім, заўсёды знаходзіць сабе занятак і радавацца без прычыны.


— Сапраўды, у дзяцей трэба вучыцца радасці, — пагаджаецца Наталля Аляксандраўна. — А яшчэ ў сваіх выхаванцаў я навучылася прасіць прабачэння.


ЗГУРТАВАЦЬ такіх розных і непасрэдных хлопчыкаў і дзяўчынак у дружны калектыў — задача, якая вырашаецца з дапамогай уважлівасці, дабрыні і гульні. Выхавацель добра ведае інтарэсы дзяцей, падбірае кожнаму цікавы занятак. Гуляюць па ролях, чытаюць казкі, складаюць канструктары, размалёўваюць карцінкі па лічбах.


У ДЗІЦЯЧЫМ СВЕЦЕ часам нават дрэннае надвор'е праходзіць незаўважна. "А памятаеш, калі мы цябе з Днём нараджэння віншавалі, у той вечар навальніца была?" — спыталася неяк дзяўчынка ў Наталлі Аляксандраўны. Пра гром і маланку выхавацель не ўспомніла, а пра сюрпрыз, які падрыхтавалі бацькі і дзеці напярэдадні юбілею, расказвае са слязамі радасці:


— Было гэта ў чэрвені мінулага года. Вечарам, як звычайна, бацькі прыйшлі забіраць дзяцей. Адыходзяць, і ніхто "Да пабачэння!" не кажа. Праз паўгадзіны вяртаецца адна з матуль і запрашае мяне зайсці ў музычную залу. Там яны ўсе чакалі. З кветкамі, паветранымі шарыкамі, насценгазетай і загадзя запісаным відэавіншаваннем. Тыя эмоцыі і адчуванні на словах не перадаць.


ЯК і трыццаць год таму Наталля Танкавід не ўяўляе сябе без дзяцей. Без іх шчырых усмешак і даверлівых позіркаў, без размаляваных лісточкаў і прачытаных казак, без сапення маленькіх носікаў у час адпачынку, без цеплыні дзіцячых далоняў. І кожную раніцу радасна сустракае сваіх дзяцей. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 446
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 631
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 750
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 491
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 443
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 31 031
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 456
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2018
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта