Авторизация
 

Каб хвароба да вас не прыйшла

 У наш час усё гучней і трывожней гучыць: "Асцярожна — наркотыкі!" Наркаман — нярэдкая з'ява. Што за гэтым? Пакалечаныя лёсы, адчай, страх, злачынства, смерць. Шмат, калі не асноўнае, залежыць ад бацькоў, ад клімату і ўзаемаадносін у сям'і. Дзеці патрабуюць увагі — аксіёма ўсім вядомая. Менавіта стасункі з роднымі задаюць тон працэсу выхавання, падчас якога засваенне ўсяго добрага і карыснага, перасцярога ад негатыўных працэсаў наўкол. 

Як зберагчы дзяцей?
Бацькам трэба памятаць, што паступовае сталенне дзяцей праходзіць праз два асноўныя этапы:
- у 12-15 гадоў маладыя людзі набываюць трывалыя сувязі ў сваім асяродку, менш бываюць дома і радзей звяртаюцца да бацькоў. Пачынаюць сутыкацца з рэаліямі рэчаіснасці, спрабуюць адшукаць асноўныя жыццёвыя прыярытэты.


- у 15-18 гадоў адбываецца перыяд самасцвярджэння і набыцця ўпэўненасці, але і ў гэтым узросце маладыя людзі маюць патрэбу ў бацьках, у іх падтрымцы, дапамозе, разуменні.


Асноўныя сімптомы ўжывання наркатычных рэчываў:
- стан ап'янення, але спіртным з роту не пахне;
- сістэматычнае парушэнне каардынацыі рухаў;
- турбуе бяссонніца ці моцны сон, пры якім цяжка разбудзіць;
- рэзкія перамены ў характары, празмерная эмацыянальнасць, не абумоўленая рэальнай абстаноўкай. Рэзка перамена настрою: ад весялосці да дэпрэсіі;
- абыякавасць, перастаюць цікавіць падзеі ў сям'і, класе;
-няма старых сяброў, а з новымі не знаёміць;
- затойванне месц, дзе бывае, асоб, з якімі сустракаецца;
- прагулы ў школе, дрэнныя паводзіны;
- размова па тэлефоне, зведзеная да кароткага "так", "не", ужыванне незнаёмых слоў;
- спроба ўсялякі раз адысці ад размовы і наогул знікнуць з вачэй, застацца ў адзіноце;
- імкненне зачыніць на ключ пакой, шуфляды, скарбонкі;

- працяглая адсутнасць дома;
- павышаная стома, якая змяняецца невытлумачальнай энергіяй;
- павышэнне ці страта апетыту, частыя прастудныя захворванні;
- парушэнне памяці, няздольнасць лагічна думаць, пагаршэнне паспяховасці;
- спецыфічны пах ад адзення (напрыклад, сумесь хвоі з тытунем), незнаёмыя таблеткі, парашкі, сляды ад ін'екцый;
- пачырваненне вачэй, зрэнкі ненатуральна завужаны ці пашыраны, карычневы налёт на языку;
- зніканне грошай, рэчаў, каштоўнасцей і г.д.;
- затрыманне за крадзеж.
Каб хвароба не мела дачынення да вашых блізкіх, абмяркуйце яе з дзецьмі, раскажыце пра наступствы, да якіх прыводзіць ужыванне псіхаактыўных рэчываў. Важна, каб дзіцяці сумела зрабіць правільны выбар. Будзьце сапраўднымі сябрамі вашым сынам і дочкам.


Вольга АРСОБА, педагог сацыяльны

сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Наркаманія заганяе ў рабства

Ужыванне наркатычных сродкаў падобна эпідэміі распаўсюджваецца па ўсім свеце. Па ацэнцы спецыялістаў з імі "кантактуюць" ад трох да чатырох працэнтаў жыхароў планеты. Асабліва непакоіць наркаманія сярод моладзі. 

Ужыванне наркатычных сродкаў падобна эпідэміі распаўсюджваецца па ўсім свеце. Па ацэнцы спецыялістаў з імі "кантактуюць" ад трох да чатырох працэнтаў жыхароў планеты. Асабліва непакоіць наркаманія сярод моладзі.


Нарказалежнасць развіваецца імкліва — праз тры-чатыры тыдні пасля першага ўжывання, а новыя сінтэтычныя наркотыкі абуджаюць хваробу і пасля двух-трохразовых спрабаванняў. Чым маладзей чалавек, тым раней развіваецца залежнасць. Адпаведна статыстыцы сярэдняя працягласць жыцця наркамана — 30 гадоў.


У 2017 годзе захворваемасць наркаманіяй у Віцебскай вобласці знізілася да ўзроўню 2016-га на 41% (узяты на ўлік 26 чалавек) і склала 2,2 на 100 тысяч насельніцтва (у 2016 годзе — 3,69 на 100 тысяч).


У Віцебскай вобласці на 1 студзеня ў наркалагічных кабінетах назіраюцца 1075 чалавек, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы (у 2016 — 1130), з якіх 916 (85,21%) менавіта наркотыкі (у 2016 — 962 чалавекі ці 85,13%), 159 (14,79%) ужываюць таксічныя рэчывы (у 2016 годзе — 168 чалавек ці 14,87%). Па рэспубліцы на медыцынскім уліку 14294 чалавекі (у 2016 — 15254).


У нашай краіне добра вызначана свая пазіцыя і меры ў адносінах барацьбы з наркаўжываннем адпаведна міжнародным рэкамендацыям. У першую чаргу заканадаўча рэгламентавана жорсткае пакаранне за захоўванне і распаўсюджанне наркатычных сродкаў. Забяспечана шырокая даступнасць меддапамогі асобам, якія ўжываюць наркотыкі, на ўсіх этапах.


Абавязак кожнага чалавека ўключыцца ў барацьбу супраць наркаманіі, каб ніколі не бачыць на руках сваіх дзяцей, родных, сяброў сляды ядавітага джала шпрыца, пакут "ломкі", не назіраць фізічнае і маральнае разбурэнне асобы.

Фота для ілюстрацыі.
Алеся АРЭХАВА,

фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта