Авторизация
 

Марыя Красікава з Міёр — заслужаны настаўнік СССР з 1969 года

 Марыя Пятроўна КРАСІКАВА аддала педагагічнай рабоце 46 год. Яна заслужаны настаўнік СССР. Ганаровага звання ўдастоена 
ў 1969-ым. Лічыць, што не яна, а яе вучні атрымалі ўзнагароду.

Дзяўчына са Смаленскай вобласці выбрала для сябе нялёгкую прафесію. Паступіла ў Мсціслаўльскае педагагічнае вучылішча. Вабіла работа з маленькімі дзецьмі, таму стала настаўніцай пачатковых класаў. Не пужала нават, што на вучобу трэба было хадзіць пешшу за 20 кіламетраў.


Пасля вучылішча прыехала ў Кублішчына. Будынку школы тут не было. Мясцовы святар для заняткаў з дзецьмі выдзеліў свой дом. Марыя Пятроўна сама расфарміравала вучняў па класах. Тыя, хто ўмеў хаця б чытаць, пайшлі ў трэці-чацвёрты. Астатнія пачыналі з першага. На клас мелі па адзін-два падручнікі "Роднай мовы". Сшыткаў не было, пісалі на газетах, шпалерах. А колькі радасці дарыла школьнікам новая ручка!


Лагодную і спагадлівую настаўніцу любілі калегі і вучні. Яна не ставіла дрэнныя адзнакі. Калі не падрыхтаваўся, папярэджвала, што выклікае на наступным уроку. Кажа, дысцыпліна ў класе панавала жалезная. Дзеці слухаліся і старанна вучыліся. Слабейшых "падцягвала". Некаторыя пайшлі па яе шляху і сталі педагогамі. Удзячныя першай настаўніцы за мудрасць і падтрымку.


Пазней Марыя Пятроўна разам з мужам і маленькім сынам пераехалі ў Міёры. Настаўнічала ў СШ №№1 і 2. Нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак запрашалі працаваць. Пакуль магла, дапамагала калегам. Даглядала дзяцей у групе падоўжанага дня.
Цяпер Марыі Пятроўне 93 гады. Ужо не тое здароўе. Дапамае спраўляцца з хатнімі справамі сядзелка Галіна Фаламеева. Разам чытаюць прэсу, глядзяць тэлеперадачы, абмяркоўваюць навіны. За два гады Галіна Вячаславаўна стала амаль родным чалавекам для сваёй падапечнай. Па выхадных бабулю наведвае ўнучка Вольга з сям'ёй.
Пра Марыю Пятроўну цёпла адгукаюцца калегі, былыя вучні і іх бацькі.


Вера Пятроўна, маці выпускніцы 1987 года Алены Асіпенка (Язвінскай):

Марыя Пятроўна вучыла дзяцей у паралельным класе. Памятаю, як яе любілі вучні і іх бацькі, заўсёды з ёй раіліся. Гэта дзівосны чалавек. Для сваіх вучняў яна была як маці. Вучыла не толькі чытаць і пісаць, а быць сапраўднымі людзьмі. Выхоўвала станоўчыя рысы характару. Марыя Пятроўна стала першай настаўніцай маёй дачкі. Калі ахарактарызаваць коратка: залатая. Адметна, што настаўніца ўжо на заслужаным адпачынку прыходзіла да сваіх вучняў на выпускныя вечары. Выпадкова сустракаючы іх або бацькоў, цікавілася справамі, радавалася поспехам.
Жадаю настаўніцы моцнага здароўя, і каб яе заўсёды памяталі былыя выхаванцы!


Ядзвіга Вікенцьеўна, маці выпускніка 1984 года Сяргея Ляўчонка:
Марыя Пятроўна была на добрым рахунку ў калег, вучняў і іх бацькоў. Паважлівая, лагодная. Яна асаблівая настаўніца. Заўсёды ўспамінаем добрым словам. Здароўя Вам, Марыя Пятроўна!


Ала Іванаўна Цітовіч, калега:
Сярод калег Марыя Пятроўна была старэйшая. Таму ўспрымалі яе як маці, мудрага дарадцу. Карысталася аўтарытэтам у дзяцей і бацькоў. Яна жыла калектывам і яго праблемамі. Бацькі лічылі шчасцем аддаць дзіця ў клас Марыі Пятроўны. Гэта вельмі добры і спагадлівы чалавек. Мае найлепшыя пажаданні здароўя.


Ларыса Пятроўна, маці выпускніцы 1990 года Алены Батура (Германовіч):
У Марыі Пятроўны вучылася мая дачка Алена. Засталіся самыя лепшыя ўспаміны. У гэтага педагога не было любімчыкаў, яна падтрымлівала і шкадавала ўсіх. Алена пайшла па яе шляху, стала настаўніцай пачатковых класаў.

Леў Талстой сказаў, што для настаўніка дастаткова мець дзве якасці — вялікія веды і вялікае сэрца. Калі гэтыя вартасці прысутнічаюць у педагога, вашаму дзіцяці пашанцавала. Як пашанцавала і вучням Марыі Пятроўны Красікавай.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта