Авторизация
 

Педагог сацыяльны Чапукоўскай ДС-СШ Алена ЛЕТАХІЦКАЯ

 Не асудзіць, а дапамагчы. Так вызначае сваю прафесійную задачу педагог сацыяльны Чапукоўскай ДС-СШ Алена ЛЕТАХІЦКАЯ. Работа сацыяльнага педагога — гэта вялікі груз адказнасці, непамерны запас цярплівасці, абавязковыя тактоўнасць і камунікабельнасць. Яна бывае скупой на станоўчыя вынікі, патрабуе шмат энергіі. І становіцца выратавальным кругам для тых, хто страціў сілу змагацца з хвалямі жыццёвага мора.

ЯКІ псіхалагічны клімат у сям'і, ці спраўнае ў доме ацяпленне, ці хопіць паліва на зіму, як характарызуюцца на працы бацькі, на што хварэюць дзеці. У курсе гэтых і многіх іншых пытанняў павінен быць школьны сацыяльны педагог.


— Галоўная задача — абарона законных правоў і інтарэсаў дзяцей і іх бацькоў, — акрэслівае напрамак прафесійнай дзейнасці Алена Летахіцкая. — Памылкова лічыць, што педагог сацыяльны займаецца толькі нядобранадзейнымі сем'ямі. Работа вядзецца з усімі вучнямі і іх бацькамі. Аднак на сем'і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, увага асаблівая.


ПЕДАГОГАМ сацыяльным у Чапукоўскай школе Алена Іванаўна працуе пяты навучальны год. У сферы адукацыі — трыццаць пяць год. Былой настаўніцы пачатковых класаў і дырэктару колішняй Наўгародскай пачатковай школы доўга ўнікаць у новую справу не давялося. Атрымала дадатковыя веды на курсах перападрыхтоўкі ў Віцебску. За кансультацыямі па афармленні дакументацыі звярталася да спецыялістаў Міёрскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.


ПРАФЕСІЙНАЕ кола зносін Алены Летахіцкай выходзіць далёка за межы школы. У пастаянным кантакце з фельчарам ФАПа, супрацоўнікамі раённых аддзела ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, адміністрацыяй прадпрыемстваў, дзе працуюць бацькі школьнікаў, спецыялістамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


— Калі ў доме, які належыць гаспадарцы, выходзіць са строю сістэма ацяплення, звяртаемся за дапамогай да адміністрацыі. Калі хтосьці з бацькоў злоўжывае спіртным, хадайнічаем на ФАП з просьбай пасадзейнічаць у лячэнні. Дапамагаем шматдзетным і нядобранадзейным сем'ям збіраць дакументы на адрасную дапамогу, — расказвае пра надзённыя справы педагог сацыяльны. — Здаралася, выклікалі фатографа, каб зрабіць здымак бацькоў на новы пашпарт. Накіроўвалі на лячэнне школьніцу, чыя маці не жадала сама гэтым займацца.
АСНОЎНЫ інструмент сацыяльнага педагога — гутарка. Расказвае дзецям пра іх правы, абавязкі і адказнасць за правапарушэнні на школьных мерапрыемствах, нагадвае бацькам прапісныя ісціны падчас наведвання дома. У сем'ях, што на ўліку як нядобранадзейныя, бывае двойчы на месяц. Сустракаюць добразычліва. З грубасцю і хамствам сутыкацца не даводзіцца.


— Бацькі добра мяне ведаюць, разумеюць асаблівасці работы. Пра візіт звычайна папярэджваю. Прыходжу не асудзіць за памылкі, а дапамагчы знайсці выйсце з сітуацыі, падказаць, як правільна дзейнічаць, — гаворыць Алена Іванаўна. — Калі сям'я трапляе на ўлік, тлумачу дзецям, што не бацькі дрэнныя, а жыццёвая сітуацыя складаная. І трэба з ёй справіцца.


У ПРАКТЫЦЫ два выпадкі, калі дзяцей забіралі ў прытулак. Бацькі ўзяліся за розум, і сітуацыя выправілася хутчэй за адведзеныя паўгода. Цяпер становішча ў тых сем'ях некрытычнае. Яшчэ адну шматдзетную сям'ю праз працяглую прафілактычную работу выратавалі ад скасавання шлюбу.


Педагог сацыяльны — не адзін у школе воін. За дапамогу і падтрымку ўдзячна адміністрацыі і класным кіраўнікам. На дом да сваіх падапечных часта наведваецца разам з калегамі.


— Калі параўнаць работу ў пачатковых класах і маю цяперашнюю справу, то ў ёй менш заўважныя станоўчыя вынікі, — гаворыць Алена Летахіцкая. — Між тым, яны ёсць. Напрыклад, калі дзіця радуецца адзенню ці сшыткам, што атрымалі як адрасную дапамогу. Няхай хвіліны гэтай радасці кароткія, але шчырыя. Дзеля такіх момантаў хочацца працаваць і спадзявацца, што ўсё недарэмна. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 666
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 819
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 467
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 271
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 650
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 373
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 671
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 октября 2018
Василий, Владимир, Дмитрий, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тихон, Вероника, Яков

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта