Авторизация
 

Добрае свята для дзяцей з Міёр

 6 студзеня, напярэдадні Нараджэння Хрыстова, спецыялісты раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і пастыр евангельскай царквы "Благадаць" Валянцін Гоч арганізавалі каляднае свята для дзяцей са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Перад імі выступілі ўжо знаёмыя артысты з Віцебска "ХіміКідс" з новай праграмай "Перазамарозка".  

Зімовае шоу з вясёлымі, бяспечнымі доследамі захапіла публіку. Галоўнай задачай ставілася сфарміраваць цягу да ведаў. Артысты паказалі і даказалі, што навука можа быць вясёлай і займальнай. Нават бацькі прымалі ўдзел у правядзенні доследаў. Вадкі азот умомант ператвараў жывую ружу ў крыштальную. Бананы былі такімі цвёрдымі, што замянялі малаток, і ўдзельнікі пры яго дапамозе без цяжкасці забівалі ў дошку цвікі. Вялікія паветраныя шары, пагружаныя ў азот, адразу станавіліся маленькімі і бясформеннымі, ад цеплыні дзіцячых далоняў зноў набывалі першапачатковую форму. Зала радавалася, апладзіравала! Прафесары лабараторыі доследаў матывавалі ўсіх прысутных на добрыя ўчынкі, паважлівыя адносіны адно да аднаго, на выдатную вучобу. Галоўнае пажаданне—мець светлае сэрца, не афарбоўваць яго ў цёмныя таны дрэннымі ўчынкамі.


І якое свята без падарункаў?! У фінале мерапрыемства іх уручылі ўсім дзецям. Разыходзіліся з цудоўным настроем і радаснымі ўсмешкамі.
За спонсарскую, арганізацыйную дапамогу шчыра дзякуем пастару евангельскай царквы "Благадаць" Валянціну Гочу, дырэктару СШ №2 Уладзіміру Ханецкаму, за захапляльнае прадстаўленне—артыстам кампаніі "ХіміКідс" з Віцебска.


Наталля СЯТКОЎСКАЯ, загадчык

аддзела па рабоце з сям'ёй і дзецьмі

сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта