Авторизация
 

Міёрскія школьнікі вярнуліся са змены "Крыштальны зубр"

 Міёрскія школьнікі атрымалі пуцёўкі на змену "Крыштальны зубр" для інтэлектуалаў. Вярнуліся з новым вопытам, медалямі і дыпломамі. Апошні месяц года вучні СШ №3 імя Ягора Томкі сямікласніца Карына Найдзёнак  і шасцікласнік Даніла Занкевіч правялі ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

ЦЭНТР "Зубраня" сумесна з маладзёжным грамадскім аб'яднаннем "Беларуская ліга інтэлектуальных каманд" штогод праводзіць спецыялізаваную змену. Пуцёўкі атрымліваюць пераможцы інтэлектуальных турніраў, удзельнікі лігі.

Эрудытам з Міёрскай СШ №3 імя Я. Томкі ўпершыню выпала магчымасць трапіць на змену. Кіраўнік школьнага гуртка "Што? Дзе? Калі?" Наталля Будзько вырашыла, што для юных інтэлектуалаў Карыны Найдзёнак і Данілы Занкевіча паездка ў "Зубраня" стане добрым стымулам для далейшага самаразвіцця.

— Карына займаецца ў гуртку з пятага класа. Актыўная, зацікаўленая, пастаянна прыдумвае пытанні і заданні. Даніла ўдзельнічаў у адборачным туры тэлегульні "Я ведаю" і мог бы годна прадставіць нашу школу. На жаль, журы аддало перавагу іншаму ўдзельніку, — гаворыць Наталля Іванаўна. — На інтэлектуальнай змене ў "Зубраня" дзеці атрымалі новы вопыт, многаму навучыліся.

ЯРКІЯ жоўтыя гальштукі ў Карыны і Данілы засталіся на памяць пра "Зубраня". Разам з мноствам уражанняў.

— Пазнаёмілася з цікавымі людзьмі. Знайшла новых сяброў. Для нас ладзілі шмат мерапрыемстваў, —  дзеліцца ўражаннямі Карына Найдзёнак. — Назіралі за гульнёй знатакоў беларускага клуба "Што?Дзе?Калі?" Узялі аўтографы ў Алеся Мухіна, Яўгена Зайцава.

— Кожны дзень быў распісаны. Урокі — гадзіна адпачынку — інтэлектуальныя гульні і заняткі ў гуртках, — расказвае Даніла Занкевіч. — Да шчыльнага графіку прывыклі. Змена спадабалася. Кінуў манеткі ў раку, каб зноў вярнуцца ў "Зубраня".

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ адпачынак прынёс плён. У турніры "Крыштальны зубр" каманда, у якой гулялі Карына і Даніла разам са сваімі равеснікамі з Гарадка і Чашнікаў, заваявала другое месца. І выйшла на трэцюю пазіцыю ў турніры "Кубак надзеі". У абодвух спаборніцтвах змагаліся па дзесяць каманд.

Год для Карыны і Данілы завяршыўся на высокай інтэлектуальнай ноце. Пажадаем юным эрудытам трымаць планку ў 2018-м.

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта