Авторизация
 

З выдатнымі поспехамі ў Новы год

 Рада, што нечаму навучылася за год. Адорвалі цяплом і верылі ў мяне бацькі і родныя. Заставаліся побач надзейныя сябры. Ці не гэта галоўнае? Год пеўніка-гарэзы развітваецца з намі.  Ён прынёс поспехі і ўдачы, непрыемнасці і расчараванні. Поспехі падмацавалі веру ў сябе. Перашкоды праверылі на трываласць. Засталося шмат запамінальных момантаў, неверагодных эмоцый.

З добрымі адзнакамі вытрымала экзамены за курс базавай школы. Пераступіла новы этап школьнага жыцця, у якім чакалі свае прыемнасці.

У ліку прызёраў аказаўся артыкул "Ад гербарыя да металалому" на рэспубліканскім конкурсе творчых работ "Чыстыя сэрцы роднай зямлі" ад газеты "Пераходны ўзрост". За ўдзел у абласным конкурсе СМІ "Слова за намі" атрымала дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Взгляд объектива".  У дадатак — запрашэнне на фестываль таленавітай моладзі "Зорны россып" і грашовая прэмія. Выступіла на раённай навукова-практычнай канферэнцыі "Першы крок у навуку" з даследчай працай "Дыялектная лексіка Міёршчыны", прывезла дыплом ІІІ ступені.

Плённым аказаўся 2017 год у літаратурнай творчасці. Працягваліся заняткі ў школьным танцавальным гуртку "Мяцеліца". З трэцім месцам вярнуліся з раённага чэмпіянату школьных каманд КВЗ.

Самы нечаканы падарунак — удзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Эўрыка" ў Віцебску. Хваляванне і перажыванні апраўдаліся. Праект узнагароджаны дыпломам ІІ ступені. У 2018-м чакае рэспубліканскі этап.

Гэта толькі частка поспехаў, дасягнуць якіх дапамаглі педагогі школы. Цёплыя словы ўдзячнасці хочацца выказаць дарагім настаўнікам, любімым бацькам, сваякам і таварышам. Кожны дзень у іх акружэнні прыносіць радасныя моманты.

Мы самі можам ствараць шчасце. Галоўнае, не ленавацца, запасціся цярпеннем, не баяцца рызыкаваць і дзейнічаць.

Няхай новы 2018 год стане паспяховым і шчаслівым!

Ксенія БАГДАНАВА,

юнкар гуртка "Зараначка"

Новапагосцкай школы.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта