Авторизация
 

Сям'я настаўнікаў з Сіцькоўскай школы

 Сямейная пара настаўнікаў Пятра Іванавіча і Ліі Іосіфаўны ПАНКРАТ нават на працы побач. Таму што кабінеты хіміі і фізікі ў Сіцькоўскай школе размешчаны па-суседстве. Пётр Іванавіч выкладае хімію, біялогію і геаграфію. Лія Іосіфаўна вядзе ўрокі фізікі, матэматыкі і астраноміі. Калі скласці педагагічны стаж абодвух, атрымаецца пяцьдзясят восем год.

ПРАФЕСІЙНЫ ШЛЯХ пачыналі ў розных школах. Пётр Іванавіч пасля хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1982 годзе па размеркаванні трапіў у Новы Пагост. У раёне не хапала настаўнікаў геаграфіі, і маладому педагогу прапанавалі пашырыць веды і навыкі. Зноў БДУ, завочнае аддзяленне геафака. Выкладаць геаграфію і хімію накіравалі ў Сіцькоўскую школу.


Лія Іосіфаўна скончыла ў 1994-м матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута і першы педагагічны вопыт набывала ў Туркоўскай школе. Затым прыехала ў Сіцькова як настаўнік фізікі.


КАЛЕГІ жылі па-суседстве ў інтэрнаце, вялі ўрокі ў суседніх кабінетах. Летам 1999 года далі абяцанне разам ісці па школьных калідорах і звілістых жыццёвых сцежках. Слова трымаюць. З году ў год, ад званка да званка. Вывучылі характары, звычкі і прадметы адно аднаго. Разам рашаюць задачы і тэсты па фізіцы і хіміі, рыхтуюцца да ўрокаў і выступленняў на семінарах. Няглядзечы на багаты вопыт, штовечар пішуць планы, штудзіруюць дапаможнікі.


— Нельга ўвайсці ў адну раку двойчы. Па адным і тым жа плане не будзеш кожны год весці ўрокі. Перш-наперш трэба арыентавацца на зацікаўленасць і здольнасці вучняў,— гаворыць Пётр Іванавіч.


 Настаўнік аднолькава захоплены сваімі прадметамі. І яму ўдаецца запаліць інтарэс у вучняў. Сярод выпускнікоў школы ёсць удзе-льнікі і пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд па геаграфіі. Паспяхова здавалі ЦТ па хіміі абітурыенты медыцынскіх універсітэтаў.
— Вызначальная роля за жаданнем вучня, — падкрэслівае настаўнік. — Так, геаграфія цікавая і карысная для кругагляду школьнікаў, але малазапатрабаваная як прадмет, па якім трэба здаваць тэсціраванне.


— Фізіка для многіх вучняў складаная, — гаворыць Лія Іосіфаўна. — Сёлетнія выпускнікі плануюць паступаць на тэхнічныя спецыяльнасці. Больш сур'ёзна ўзяліся за вучобу.


— Хацелася б, каб матывацыя ў школьнікаў узнікала раней, — дадае Пётр Іванавіч. — Глыбокія веды па прадмеце — вынік штодзённай працы і не аднаго навучальнага года.


ЗАХОПЛЕНАСЦЬ уласціва сям'і Панкрат не толькі ў педагагічным рэчышчы. Клапоцяцца пра дом, пабудаваны ад падмурку да даху ўласнымі рукамі. Падтрымліваюць парадак на сядзібе. Даглядаюць птушку, агарод і сад. Сёлета сабралі першы ўраджай буякоў. Пасадзіць лясныя ягады на прысядзібным участку вырашыў гаспадар. Лія Іосіфаўна падтрымлівае ідэі мужа і дапамагае іх рэалізоўваць. Пётр Іванавіч заўважае, што настаўніку ў сельскай мясцовасці трэба асвоіць яшчэ з дзясятак спецыяльнасцей. Умее печы класці, разбіраецца ў электрыцы, садаводстве і агародніцтве.


ВОДПУСК Пётр Іванавіч і Лія Іосіфаўна праводзяць дома. Бесклапотны адпачынак не для іх. Жывой энергіяй насычае праца на зямлі. Знаходзяць час на тэсты і задачы, пазнавальныя кнігі і артыкулы. Трымаюць сябе ў добрай прафесійнай форме, пашыраюць эрудыцыю, займаюцца самаразвіццём.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 666
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 819
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 467
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 271
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 650
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 373
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 671
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 октября 2018
Василий, Владимир, Дмитрий, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тихон, Вероника, Яков

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта