Выставка-конкурс "Рождественская звезда" в Миорах

 Штогод Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі праводзіць акцыю "На добрую памяць" і выставу-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Калядная зорка". Сёлета прадстаўлена адпаведна 16 і 37 індывідуальных і калектыўных работ. Удзельнічалі 64 чалавекі з устаноў адукацыі раёна, якія захоплена займаюцца рознымі відамі рукадзелля.

Штогод Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі праводзіць акцыю "На добрую памяць" і выставу-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Калядная зорка". Сёлета прадстаўлена адпаведна 16 і 37 індывідуальных і калектыўных работ. Удзельнічалі 64 чалавекі з устаноў адукацыі раёна, якія захоплена займаюцца рознымі відамі рукадзелля.


Тэматыка і намінацыі розныя: "Зіма ў Беларусі", "Зімовыя святы і іх героі", "Навагоднія казкі", "Елачная цацка", "Навагодні сувенір-падарунак", "Каляда", "Мой любімы горад", "Мая Віцебшчына".


Высокія вынікі ў конкурсах дэманструюць навучэнцы гуртка "Вясёлка" Дзісенскай СШ Ксенія Мільяновіч і Валерыя Двойніна (педагог Ж. Фралова); Маргарыта Рубанік з Дворнасельскай ДС-СШ ("Умелыя ручкі, Ж. Пушкель); Ганна Шук ("Вясёлка рукадзелля", Н. Анецька) і Алеся Зінькевіч ("Мастацкая творчасць", Е. Качан) з СШ №3; Яна Шокель і Ганна Федуковіч з СШ №2 ("Творчая майстэрня", А. Кіслая; "Каларыт", Н. Радзькова, Цэнтр дзяцей і моладзі). Нямала творчых дасягненняў у раённых і абласных конкурсах у вучняў Узмёнскай ДС-БШ пад кіраўніцтвам педагогаў В. Рудовіч, Н. Матэленак, І. Сініцынай і філіяла Цэнтра ў Дзісне, Т. Кузняцовай і Т. Кісель.


Пераможцамі акцыі "На добрую памяць" сталі Анастасія Арцімовіч, Ксенія Мільяновіч, Валерыя Двойніна і Маргарыта Рубанік. У вобласці дыплом другой ступені атрымала Аліна Федуковіч з СШ №3. Яна пераможца раённай акцыі за аўтарскую тэкстыльную ляльку "Мая Віцебшчына".
"Калядная зорка" праводзілася ў дзвюх узроставых групах. У першай — 8-12 гадоў — лепшымі прызнаны:
Віка Руткоўская, Арцём Кузняцоў, Дана Шавякова пад кіраўніцтвам Т. Кузняцовай, філіял Міёрскага раённага Цэнтра дзяцей і моладзі;
Ангеліна Грыгаран, Насця Кузняцова, Глеб Швядко пад кіраўніцтвам Т. Кузняцовай;
Алеся Смерцьева пад кіраўніцтвам Е. Рубанік, Узмёнская ДС-СШ;
Анастасія Арцімовіч пад кіраўніцтвам Н. Радзьковай, МРЦДіМ.


Ва ўзроставай катэгорыі ад 13 да 16 гадоў перамаглі:
Кацярына Янушкевіч пад кіраўніцтвам Ю. Рачыцкага, СШ №3 імя Ягора Томкі; Паліна Зэйкан пад кіраўніцтвам О. Сіцько, МРЦДіМ; Паліна Свердзел пад кіраўніцтвам І. Сініцынай, Узмёнская ДС-БШ.
Чакаем вынікаў абласнога этапа выставы-конкурсу "Калядная зорка". Спадзяёмся, што работы нашых выхаванцаў не застануцца незаўважанымі.
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе плакатаў і паштовак "З Новым годам!"

Фота для ілюстрацыі.
Алена СУШКО,

загадчыца мастацка-эстэтычнага
аддзела Міёрскага раённага
Цэнтра дзяцей і моладзі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.