Авторизация
 

На майстар-клас у Завуццеўскую школу

 У кожным з нас вялікі творчы патэнцыял і бязмежныя магчымасці для яго рэалізацыі. Ствараючы, мяняючы навакольны свет, мы пастаянна расцём і мяняемся. Таму пошук новых ідэй і арыгінальных рашэнняў — адно з праяўленняў пошуку сябе, самапазнання і асабістага росту. Асабліва гэта важна для педагога.

У пачатку лістапада настаўнікі абслугоўваючай працы раёна наведалі Завуццеўскую школу. У госці на майстар-клас пад назвай "Дэкупаж — сваімі рукамі" запрасіла Алена Стаўская. Педагог з вялікім стажам, захоплены чалавек, творчая асоба.

Дэкупаж — майстэрства дэкаравання рэчаў, ідэальнае хобі. Яно дапамагае ствараць шэдэўры з дрэва, шкла, керамікі, каменя і многіх іншых матэрыялаў. Пры гэтым не трэба ўмець маляваць, ляпіць ці высякаць. Усё, што неабходна для дэкупажу, — уяўленне, уменне бачыць прагажосць у простых рэчах, цярпенне і жаданне тварыць.

Алена Сяргееўна падрыхтавала прэзентацыю і падрабязна расказала пра новую тэхніку, неабходныя матэрыялы, інструменты, падзялілася некаторымі сакрэтамі майстэрства. Наша работа доўжылася некалькі гадзін. Усе захоплена стараліся, дапамагалі адзін аднаму, жартавалі. Час праляцеў хутка і непрыкметна.

Такія сустрэчы згуртоўваюць, натхняюць, дораць эстэтычнае задавальненне. Настаўнікі атрымалі радасць ад зносін, набылі новыя ўменні і навыкі. Вялікі дзякуй Алене Сяргееўне! Далейшых творчых поспехаў таленавітаму педагогу!

Е. КАЧАН.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта