Авторизация
 

Выпускнікі Міёрскай СШ №2 даведаліся пра спецыфіку працы ІТ-спецыялістаў

 Пра шматлікія напрамкі дзейнасці Mail.Ru Group, пра ўмовы працы ў кампаніі, інфармацыйныя тэхналогіі, выкарыстанне якіх з кожным годам пашыраецца, расказала старшакласнікам Міёрскай СШ №2 Марына Пляшкова. Выпускніца СШ №1 цяпер працуе менеджарам прадуктаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, кіраўніком падраздзялення ў галоўным офісе кампаніі ў Маскве. У рамках акцыі "Дзень IT-ведаў" яе калегі наведаліся ў 30 рэгіёнаў Расіі, а таксама ў Казахстан, Узбекістан. З такой місіяй прыехала ў Беларусь Марына. Правяла прэзентацыю "Будучыня IT-сферы".

Галоўныя напрамкі дзейнасці міжнароднай тэхналагічнай кампаніі  Mail.Ru Group скіраваны на развіццё інтэграванай платформы камунікацыйных і забаўляльных інтэрнэт-сэрвісаў. Мільёны людзей карыстаюцца яе сайтамі "Аднакласнікі", "УКантакце", "Мой свет" і самым буйным у рунэце паштовым сэрвісам. У яе актыве — партфоліо папулярных анлайн-гульняў, куды ўваходзяць такія праекты як Warface, Armored Warfare, Skyforge і Perfect World. Сэрвіс MAPS.ME прадстаўляе афлайн-карты і навігацыю для мабільных устройстваў на аснове дадзеных OpenStreetMap. Гэтай кампаніі належаць папулярныя ў Расіі і СНД мессанджары (праграмы для абмену паведамленнямі праз інтэрнэт у рэальным часе праз службы імгненных паведамленняў) — Агент Mail.Ru і ICQ.

 Старшакласнікі даведаліся пра спецыфіку працы ІТ-спецыялістаў і пра шырокія магчымасці іх працаўладкавання. Атрымалі важныя парады, напрыклад, вучыць англійскую мову, развіваць камунікабельнасць, жаданне самаўдасканальвацца, праяўляць ініцыятыўнасць.
Спецыяліст Mail.Ru Group адзначыла: "З кожным годам усё больш розных сфер жыцця звязана з камп'ютарамі і разнастайнымі праграмамі. Таму і прафесій, якія ахопліваюцца інфармацыйнымі тэхналогіямі, более. Кожнаму чалавеку патрэбны веды па інфармацыйных сістэмах не толькі, каб працаваць на камп'ютары або разбірацца ў функцыях сучасных тэлефонаў. Каб абараніць разнастайныя файлы, ствараць праграмы і нават забяспечваць правільнае функцыянаванне абсталявання.


Звязаныя з ІТ прафесіі характарызуюцца перспектывай кар'ернага росту і высокім заробкам. Ні адзін сучасны офіс не абыходзіцца без работнікаў, што абслугоўваюць камп'ютарнае абсталяванне, займаюцца праграмным забеспячэннем.


Марына расказала пра спецыяльнасці ў сферы ІТ: вэб-дызайнер, сістэмны адміністратар, праграміст, маркетолаг, менеджар у сферы інфармацыйных тэхналогій, менеджар у вобласці інфармацыйных сістэм, менеджар праектаў, распрацоўшчык сайтаў, аналітык сеткавых сістэм і сістэм перадачы дадзеных… Для вучняў адкрыліся многія раней невядомыя і цікавыя прафесіі. Зацікавіліся стажорскай праграмай Mail.Ru для студэнтаў тэхічных спецыяльнасцей, якая дае магчымасць папрацаваць побач з вопытнымі "айцішнікамі" і глыбей пазнаёміцца з іх работай, вывучыць спецыфіку пэўных праектаў, ацаніць уласныя здольнасці. Даведаліся, дзе вучаць ІТ-спецыялістаў. Марына Пляшкова падкрэсліла, што іх кампанія таксама мае адукацыйны напрамак дзейнасці, супрацоўнічае з пяццю вядучымі тэхнічнымі расійскімі ВНУ.
Урок "Будучыня IT-сферы" праходзіў у свабодным рэжыме. Школьнікі выказвалі свае меркаванні, прапановы, пыталіся, удзельнічалі ў дыскусіях і ІТ-конкурсе.


Марына адзначыла, што кожны адукаваны чалавек, незалежна ад раней атрыманай спецыяльнасці, можа пабудаваць паспяховую кар'еру ў IT-сферы. Яна трапіла ў Mail.Ru Group выпадкова. Скончыла Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт. Некалькі гадоў працавала выкладчыкам англійскай мовы. Каб мець дадатковы заробак, працаўладкавалася капірайтэрам у кампанію "БелХард" — прыдумвала і пісала рэкламныя тэксты. Пазней стала памочнікам маркетолага мабільнага дадатку. Далейшы кар'ерны рост — у Маскве, дзе паспяхова зарэкамендавала сябе як маркетолаг мабільных дадаткаў. Прызначылі на пасаду менеджара прадуктаў, кіраўніка падраздзялення.


Марына расказала, якія памылкі нярэдка дапускаюць маладыя людзі на субяседванні падчас працаўладкавання, гублячы з-за гэтага магчымасць атрымаць прэстыжную работу.


Прадстаўнік Mail.Ru ўручыла спецыяльны падарунак самай ініцыятыўнай удзельніцы "ўрока" па прафарыентацыі.
Пазнавальныя магчымасці акцыі ацанілі і школьныя настаўнікі. Старшакласнікі папрасілі супрацоўніцу тэхналагічнай кампаніі далучыцца ў сябры "Укантакце" і "Аднакласніках". Яна прапанавала актыўна карыстацца прадуктамі кампаніі Mail.Ru і парэкамендавала "сябраваць" з інфармацыйнымі тэхналогіямі, не баяцца ісці працаваць у ІТ-сферу. 

Фотаматэрыял аўтара. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта