Авторизация
 

Падчас прадметнага тыдня ў Туркоўскай школе

 Вучоба цікавая — значыць, паспяховая. Такі лейтматыў мерапрыемстваў, якія прайшлі падчас прадметнага тыдня ў Туркоўскай школе. Прадметныя тыдні — адна з форм пазакласнай работы. Актывізуюць пазнавальную дзейнасць школьнікаў, фарміруюць камунікатыўныя навыкі, павышаюць матывацыю да навучання, развіваюць творчыя здольнасці. Пачынаюць іх звычайна педагогі на першай ступені навучання.

Цікавай на прадметным тыдні ў Туркоўскай школе стала інтэрактыўная інтэлектуальная "Свая гульня". Прысвячалася Году навукі і мела дэвіз "Хто без навукі, той як бязрукі". Вучні 1-4 класаў паказалі свае веды па прадметах. Больш правільных адказаў — больш балаў. Перш-наперш гульня мела на мэце актывізацыю пазнавальнага інтарэсу ў дзяцей, павышэнне матывацыі да навучання.


Пазітыву ў прадметны тыдзень дабавіла свята "Мы школьнікамі сталі". Першакласнікі разам з настаўніцай Нінай Алеська падрыхтавалі песні, вершы і танцы. Справіліся з ролямі Бабы Ягі і яе ўнукаў Паліна Гудак, Ваня Дуброўскі і Маша Дзелідзёнак з пятага і трэцяга класаў. Казачныя героі не раз нагадвалі: "Школа любіць не лянівых, а руплівых і цярплівых!"


Стараннасцю і здольнасцямі вызначаюцца нашы першакласнікі. Кіра і Улада Лахан, Саша Мошкіна спяваюць і танцуюць. У Міланы Налівайкі добрыя малюнкі. Насця Туча захапляецца казкамі і ўяўляе сябе ў ролі герояў. Цімафей Гарбатаў займаецца канструяваннем.
Свята спадабалася дзецям, настаўнікам, бацькам. Дзяліліся прыемнымі ўражаннямі. Тыдзень пачатковай школы прайшоў у атмасферы творчасці і супрацоўніцтва.


Таццяна УРУБЛЕЎСКАЯ, кіраўнік педагагічнай
майстэрні "Дзяцінства" Туркоўскай ДС-СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта