Авторизация
 

Прайшоў раённы тыдзень акцябрат Міёршчыны

 Пад дэвізам "Вось мы якія, акцябраты Міёршчыны!" у кастрычніку прайшоў раённы тыдзень акцябрат. Пяць цікавых дзён правялі малодшыя школьнікі з важатымі і лідарамі піянерскіх дружын. 

Панядзелак — з гульнёй. Забаўляліся разам з важатымі на перапынках.
Аўторак — з творчасцю. Падрыхтавалі выставы "Кастрычнік у малюнках акцябрат", творчых работ "Свет маіх захапленняў і фантазій", калекцый "Маё хобі".


Серада — з добрай справай. Акцябраты Туркоўскай, Чапукоўскай і Павяцкай школ завіталі з падарункамі да выхаванцаў дзіцячых садкоў. Вучні з Завуцця і Дзісны наведалі аднакласнікаў у сацыяльным прытулку. У школьнай бібліятэцы ва Узмёнах рамантавалі падручнікі. Вучні СШ №2 з кніжкамі і гульнямі зазірнулі да першакласнікаў у групу падоўжанага дня. Акцябраты з Сіцькова наведалі малалетняга вязня фашызму Міхаіла Раманавіча Белазорчыка.


Чацвер — з навукай. Акцябраты з цікавасцю назіралі, як праводзяць навуковыя эксперыменты настаўнікі хіміі і фізікі, важатыя і педагогі пачатковых класаў.


Пятніца — з сябрамі. Старэйшыя школьнікі запрасілі акцябрат у Краіну Піянерскага гальштука. Вучні-пачаткоўцы з Сіцькова, Чапукоў, Павяцця і Дзісны пабывалі ў піянерскіх пакоях. Другакласнікі Туркоўскай і Новапагосцкай школ падарожнічалі па Акцябраціі. Творчую візітку штаба "Акцябронак" падрыхтавалі піянеры з Узмён.


Тыдзень акцябрат атрымаўся насычаным і цікавым. Міёрскі раённы Савет ГА "БРПА" ўдзячны ўсім удзельнікам. Жадаем акцябратам заставацца вясёлымі і дружнымі, добрымі і чулымі, захопленымі і таленавітымі, цікаўнымі і актыўнымі.
Фотасправаздачу можна паглядзець у групе "Миорский РЦДиМ "Наша жизнь" у сацыяльнай сетцы "Укантакце".


Аксана НЯМІРА,

педагог-арганізатар

раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта