Авторизация
 

Сустрэліся выпускнікі 1968 года Міёрскай СШ №1

 Выпускнікі 1968 года Міёрскай сярэдняй школы №1 сустрэліся праз дзесяцігоддзі. Сустрэча адбылася летам. Яе можна назваць рэпетыцыяй да залатога выпуску. У 2018-м у колішніх аднакласнікаў — 50 год як скончылі школу. 

Сабраць разам школьных сяброў вырашыла міярчанка Ніна Федуковіч (Лясовіч). З дваццаці васьмі аднакласнікаў адшукала васемнаццаць. Завітаць на сустрэчу атрымалася ў васьмярых.


— Пасля школы мы не падтрымлівалі сувязей. Не было мабільных тэлефонаў, сацыяльных сетак. Час ад часу сустракала дзяўчат, якія засталіся ў Міёрах і раёне. Ды і то не ўсіх. Напрыклад, з Валянцінай Снапок (Неплах), якая ва Узмёнах жыве, толькі сёлета ўбачылася, — расказвае Ніна Міхайлаўна. — На пошукі аднакласнікаў спатрэбіўся месяц. Знайшліся на прасторах інтэрнэту.


Калісьці юныя хлопцы і дзяўчаты цяпер — таты і мамы дарослых дзяцей, дзядулі і бабулі гарэзлівых унукаў. Настаўнікі і ўрачы, бухгалтары і павары, ваенныя і работнікі сферы абслугоўвання. Адны на заслужаным адпачынку, іншыя працуюць. Многія засталіся ў Віцебскай вобласці. Гарадок, Наваполацк, Орша, Верхнядзвінск, Лёзна. Трое ў Латвіі.


На сустрэчу сабраліся Ларыса Ліманоўская (Капусцёнак) з Міёр, Валянціна Снапок (Неплах) з Узмён, Людміла Матэленак (Батура) з Наваполацка, Вікенцій Рамза з Полацка, Марыя Міхайлава (Лукоўская) з Віцебскага раёна, Лілія Паршута (Тычко) з Язна, Вера Драба (Шадурская) з Верхнядзвінска. Адзін аднаго пазналі не адразу.


Перш-наперш аднакласнікі адправіліся на могілкі ў вёску Масеўцы. Там пахаваны колішні дырэктар СШ №1 і любімы настаўнік многіх вучняў Міхаіл Іосіфавіч Латышаў.


 Пасля прыгадвалі пару юнацтва і расказвалі пра дзень сённяшні. Успаміналі ўрокі матэматыкі ў Рамуальды Адамаўны Страмавусавай, Ганны Пятроўны Зверавай і фізікі ў Мікалая Паўлавіча Бараўца. Заняткі ў драматычным гуртку ў настаўніцы рускай мовы і літаратуры Жанны Сямёнаўны Карабань. Цікава выкладала беларускую мову і літаратуру Вольга Андрэеўна Кажамячанка. Шкадавалі, што не змагла прыехаць на сустрэчу класны кіраўнік Ліна Андрэеўна Занковіч. Ненамнога старэйшая за сваіх выпускнікоў настаўніца жыве ў Віцебску.
З цікавасцю слухалі аднакласнікі расповяды адзін аднаго пра жыццё-быццё. Знайшлі сябе ў прафесіях, стварылі сем'і, выгадавалі дзяцей, песцяць унукаў. Радасныя моманты змяняюцца сумнымі і наадварот.


— Сустрэча атрымалася цёплай і прыемнай. Выказваем удзячнасць аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за аўтобус для паездкі ў Масеўцы, — гаворыць Ніна Федуковіч. — Спадзяюся, на залаты выпуск сабярэцца больш школьных сяброў. Буду шукаць астатніх аднакласнікаў.


Удзельнікі сёлетняй сустрэчы толькі "За!", каб убачыцца зноў. 

Валянціна Іванаўна Снапок (Неплах), Узмёны: "Цікава і радасна сустрэцца з аднакласнікамі праз дзясяткі год, даведацца, як склаўся іх лёс. Вядома, адзін аднаго не пазнавалі. Расставаліся, калі былі юнымі хлопцамі і дзяўчатамі. Я пасля школы працавала ў сельскай бібліятэцы ва Узмёнскім сельсавеце. Амаль ні з кім з аднакласнікаў адносін не падтрымлівала. Вельмі рада, што мы ўбачыліся".

Людміла Уладзіміраўна Матэленак (Батура), Наваполацк: "Пасля школы ўбачыла сваіх аднакласнікаў упершыню. Цікава было слухаць іх расповяды пра дзяцей і ўнукаў, радасці і клопаты. Абмяняліся нумарамі тэлефонаў, цяпер прасцей падтрымліваць зносіны. Цудоўна, што праз столькі год мы сабраліся разам, хоць і невялікім саставам".

Лілія Пракопаўна Паршута (Тычко), Язна: "Даўно марыла пабачыцца са сваімі школьнымі сябрамі. Дзякуй Ніне Федуковіч за тое, што арганізавала сустрэчу. Аднакласнікі — гэта своеасаблівая сям'я, у якой праз дзесяцігоддзі застаюцца цеплыня і ўтульнасць. Сустрэча вярнула ў юнацтва, падарыла шмат пазітыву. Хацелася б, каб у наступным годзе мы сабраліся большай кампаніяй".

Фота з асабістага архіва выпускнікоў 1968 года Міёрскай СШ №1.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта