Авторизация
 

Жураўлі ў Міёрскім дзіцячым садку №3

 Свой варыянт свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" распрацавалі ў Міёрскім дзіцячым садку №3. Выхавальнікі і музычныя кіраўнікі прыехалі на раённае метадычнае аб'яднанне ў дзіцячы сад №3 і трапілі на экалагічны фестываль. Падтрымлівалі ўдзельніц конкурсу "Міс "Дзяўчынкі-журавінкі", глядзелі відэафільмы пра балота Ельня, частаваліся журавінавым кісялём з булачкамі-жураўлікамі.

Танцам журавоў распачалі фестываль хлопчыкі сярэдняй групы з выхавальнікам Наталляй Танкавід. За імі у касцюмах журавінак з'явіліся дзяўчынкі і ўсе разам заспявалі.


 Галоўныя героі свята — выхаванцы старэйшай групы. Дзеткі адказна рыхтаваліся да фестывалю разам з намеснікам загадчыка садка Надзеяй Матвеевай, выхавальнікамі Таццянай Дудалевай і Аленай Савуць, музычным кіраўніком Ірынай Арсоба і сваімі бацькамі. Хлопчыкі ўжываліся ў ролі гандляроў падворка. Дзяўчынкі вучыліся дэфіліраваць у прыгожых уборах. Развучвалі песенькі, танцавальныя рухі, вершы пра восень.


У афармленні залы і знешнім выглядзе ўдзельнікаў — асеннія матывы. Кляновыя лісточкі і выявы журавоў на сценах, кошычкі з асеннімі кампазіцыямі на сталах, журавінавыя пацеркі ручной работы ў выхавальнікаў і канкурсантак у чырвоных, жоўтых і барвовых сукенках.
У конкурсе "Міс "Дзяўчынкі-журавінкі" спаборнічалі дзесяць удзельніц: Арына Радзюк, Мілана Клімовіч, Дар'я Слуцкая, Арына Пачопка, Паліна Дарашкевіч, Валерыя Ракшня, Паліна Кулеш, Маргарыта Лёткіна, Яна Анецька, Ліза Папіленка. Дарылі гасцям асеннія букеты і сувеніры, спявалі, разам з хлопчыкамі адгадвалі загадкі пра свет прыроды. Кожную канкурсантку адзначылі ў асобнай намінацыі.
 Напрыканцы свята гасцей запрасілі на "Жураўліны кірмаш". На багата накрытым стале кожны мог выбраць сабе ласунак па смаку.


Загадчыца дзіцячага садка №3 Валянціна Аляксеева: "Рыхтуючы дзетак да школы, мы надаём увагу і іх экалагічнаму выхаванню. Ідэя правесці метадычнае аб'яднанне ў форме экафестывалю ўзнікла ў нас з намеснікам Надзеяй Матвеевай. Калегі падтрымалі. Рыхтаваліся з пачатку верасня. Напярэдадні дзеці з выхавальнікамі наведалі экалагічны музей у Чапукоўскай школе. Збіраемся на экскурсію ў візіт-цэнтр "Ельня". Лічым, што свята ў садку атрымалася. Асобныя словы ўдзячнасці бацькам нашых выхаванцаў. Яны прыклалі шмат намаганняў у падрыхтоўцы да фестывалю. Госці з іншых устаноў дашкольнай адукацыі далі высокую ацэнку. У пісьмовым апытанні водгукі такія:

 "Цудоўнае свята, творчы калектыў, непасрэдныя дзеці, усё удалося", "Яркае свята, мора пазітыву", "Цудоўна, дружна, утульна. Вялікі дзякуй за свята". Можа быць, фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" ў нашым садку, як і ў раёне, стане традыцыйным". 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта