Авторизация
 

Намеснік дырэктара Узмёнскай базавай школы-сада Людміла МАЛЕЦ

 Сучаснаму настаўніку трэба ісці ў нагу з часам, быць побач з дзецьмі і іх праблемамі. Так лічыць намеснік дырэктара Узмёнскай базавай школы-сада па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла МАЛЕЦ. Прафесію настаўніка Людміле Чаславаўне параіла старэйшая сястра. Беларускую філалогію выбрала з-за твораў І. Шамякіна, В. Быкава, У. Караткевіча, якімі зачытвалася ў старэйшых класах. Раман "Каласы пад сярпом тваім" застаецца любімым творам.

Школьны дзень у намесніка дырэктара насычаны і хуткі. Справаздачы, замены ў раскладзе, наведванне ўрокаў, кантроль за сталовай і дзіцячым садком. Да папяровай работы за дзесяць год на пасадзе прывыкла. Шкадуе, што на выкладанне застаецца толькі шэсць гадзін на тыдзень. Вядзе ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў шостым класе і факультатыў "Мая прафесійная будучыня" ў дзявятым.


—Кожнае дзіця—асоба. Трэба ўмець знайсці да яго падыход,—гаворыць педагог.—Цяпер у вучняў іншыя каштоўнасці і праблемы, чым у школьнікаў 80-х, 90-х. Дзеці адчуваюць адлегласць паміж імі і настаўнікам. Калі не паспяваць за часам, наўрад ці атрымаецца ладзіць з вучнямі.


Педагагічную працу Людміла Малец распачала ў 1984 годзе з дзіцячага садка. Уладкавалася выхавальнікам пасля школы. Завочна вучылася на філалагічным факультэце Віцебскага педінстытута.
У выхавальніках затрымалася на паўгода. Калі загадчыца садка пайшла ў дэкрэтны водпуск, маладую супрацоўніцу прызначылі на яе месца. Праз дзесяць год Людміла Чаславаўна стала выкладаць у школе родную мову і літаратуру. Пасля да ўрокаў дадаліся абавязкі педагога-псіхолага, затым намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.


Людміла Малец заўважае, што работа настаўніка-філолага—самая прыемная. Акрамя ўрокаў распрацоўвалі з вучнямі праекты. Адзін называўся "Зямля бацькоў, зямля святая" і стаў прарочым. Школьнікі спрабавалі ўявіць, якімі будуць Узмёны праз дваццаць год. Будучыню роднага мястэчка апісвалі словамі і фарбамі. Захаваўся малюнак маста, які звязвае вёску з Верхнядзвінскам. Падабенства відавочнае.
Інавацыйныя праекты з'яўляюцца складнікам сучаснай адукацыі. Ва Узмёнскай школе трэці год рэалізуецца праект "Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў праз праваслаўнае краязнаўства".


—Выбар невыпадковы. Побач са школай Свята-Мікалаеўская царква. Далёка за межамі вёскі вядома імя святара Паўла Валынцэвіча,—расказвае Людміла Чаславаўна.—Праводзім агульнашкольныя мерапрыемствы, у пачатковых класах ідуць факультатыўныя заняткі "Асновы праваслаўнага краязнаўства", частыя госці ў школе наш святар Васіль і ксёндз Аляксандр Грыцкевіч, ходзім на экскурсіі ў царкву, плануем наведаць касцёл у Росіцы, пад кіраўніцтвам настаўніцы Наталлі Матэленак вучні займаюцца навукова-даследчай работай.


Па словах намесніка дырэктара, вучням цікава спазнаваць духоўную гісторыю родных мясцін. Паспяховую рэалізацыю праекта пацвярджае дыплом І ступені, атрыманы на Кірыла-Мяфодзьеўскіх юнацкіх чытаннях у маі 2015-га за даследванне жыцця Паўла Валынцэвіча.
Наўрад ці які настаўнік пахваліцца запасам вольнага часу. Тым больш намеснік дырэктара. Людміла Чаславаўна заўважае, што ў верасні-кастрычніку вольных хвілін зусім мала. Акрамя школьных спраў клопаты па гаспадарцы. Спраўляюцца з мужам Іванам Ігнатавічам. Ён адказвае за жывёлу, а гаспадыня за агародніну. Чакаюць дадому дзяцей і траіх унучак. Сын Жэня бывае часцей. Жыве ў Верхнядзвінску, рамантуе аўтамабілі. Дачка Ірына у Віцебску, скончыла ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, даглядае паўтарагадовую дачушку.
—Дзеці раўнавалі да школы,—успамінае Людміла Чаславаўна.—Калі пра свой клас гаварыла "мае дзеці", Жэня штораз крыўдзіўся: "Мы твае дзеці". Ірына скардзілася, што да яе стаўлюся больш строга, чым да аднакласнікаў.


Цяпер конкурс у педагагічныя ВНУ невялікі, прафесія настаўніка мала вабіць. Людміла Чаславаўна заўважае, што знайшла сябе ў гэтай справе. Нягледзячы на складанасці. Штогод з прафесійным святам і днём нараджэння віншуюць выпускнікі. Гэта падбадзёрвае, надае сіл. Яшчэ сілкуюць энергіяй кветкі ў доме і ў двары, лясныя прагулкі. І вадаспад на рэчцы Вята, побач з якім прайшло маленства і куды прыемна прыязджаць зноў. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта