Авторизация
 

Трыццаць год Людміла АРЦІМОВІЧ расказвае ва Узмёнскай школе легенды

 Трыццаць год Людміла АРЦІМОВІЧ расказвае вучням Узмёнскай школы легенды пра адкрыцці ў фізіцы, вучыць дзяўчат смачна гатаваць і ўмела вязаць, раскрывае дзецям непаўторны свет кнігі.

Інавацыйныя праекты, камп'ютарныя тэхналогіі, новыя методыкі. Сфера адукацыі імкліва змяняецца. А ў школьнай бібліятэцы па-ранейшаму пахне спакоем і таямніцай. 

Людміла Арцімовіч прыгадвае, як школьніцай прыходзіла ў гарадскую бібліятэку і падоўгу затрымлівалася ля стэлажоў. Тады думала, што прафесія бібліятэкара — самая лепшая. Запаўняючы чытацкія фармуляры, успамінае сваіх настаўніц-філолагаў. Адна падарыла веру ў сябе, другая навучыла любіць кнігу.


—У дзяцінстве была сціплай і няўпэўненай. Аднойчы на ўроку ў пятым класе настаўніца папрасіла прыдумаць сказ і спытала мяне. "Дзіўны сказ",—пахваліла перад усім класам. Тыя два словы шмат значылі. У старэйшых класах зацікавіла прадметам настаўніца рускай літаратуры,—расказвае Людміла Іванаўна.—Калі сама прыйшла працаваць у школу, на класнае кіраўніцтва далі восьмы клас. У аснове маёй педагагічнай працы была і застаецца дабрыня. Разам з ведамі важна падтрымліваць дзяцей, вучыць верыць у сябе. Ад гэтага залежыць іх будучыня.
Быць настаўніцай Людміла Іванаўна не думала. Захаплялася англійскай мовай і ўяўляла сябе перакладчыкам. Бацькі не адпусцілі з Мазыра ў Гомель. У родным горадзе паступіла ў педуніверсітэт на факультэт агульнатэхнічных дысцыплін і фізікі. На чацвёртым курсе выйшла замуж за аднагрупніка Васіля. На пятым у іх нарадзілася дачушка Марта. Усе разам у 1987 годзе прыехалі на радзіму гаспадара сям'і ў Міёрскі раён. Працаваць накіравалі ва Узмёны.


 Пасля Васіль Пятровіч дзесяць год узначальваў Даўгінаўскую школу. Калі яе зачынілі, вярнуўся ва Узмёнскую. Выкладае матэматыку і працоўнае навучанне. Пасля ўрокаў даглядае ўласныя пасеку і сад, спраўляецца з гаспадарчымі клопатамі. Людміла Іванаўна ўвесь час вяла ўрокі фізікі і абслугоўваючай працы, займалася бібліятэчнымі справамі. Для сябе працягвала вывучаць англійскую мову.


Маміну мару пра дзейнасць перакладчыка ажыццявіла дачка. Скончыла факультэт замежных моў Полацкага дзяржуніверсітэта. Працягвае вучобу ў Германіі. Там у яе сям'я. Раз на год прыязджаюць ва Узмёны. Асабліва чакае сустрэч з бабуляй і дзядулем дзевяцігадовая ўнучка Саша. Дзяўчынка лічыць Беларусь лепшай у свеце краінай, няньчыць катоў і засынае пад бабуліны казкі. Сын Ігар таксама вучыўся ў ПДУ на выкладчыка інфарматыкі і працоўнага навучання. Пасля арміі работы па спецыяльнасці не знайшоў, уладкаваўся на шкловалакно ў Полацку. Для сваіх дзяцей Людміла Іванаўна была і маці, і настаўніцай. У сына яшчэ класным кіраўніком.


—Мае вучні мне як родныя. Прыходзяць у бібліятэку не толькі за кнігай. Праблемамі дзеляцца,—кажа педагог.—На ўроках я строгая. Фізіку складана зразумець. Каб даць веды, патрэбна дысцыпліна. Зацікавіць прадметам дапамагае матэрыял па-за межамі падручніка. Напрыклад, легенды пра тыя ці іншыя адкрыцці і з'явы.


На ўроках абслугоўваючай працы строгасць не патрэбна. Дзяўчаты з ахвотай вучацца вязаць, шыць, пячы пірагі. Са школы выходзяць спрактыкаванымі гаспадынькамі. Для выпускніцы Дашы Грэцкай творчасць стала не проста захапленнем. Займала прызавыя месцы на раённых алімпіядах. Сёлета паступіла на дызайнера.


Настаўніца рада поспехам выхаванцаў. Багата ўзнагарод у асабістай скарбонцы. У 2015 годзе распрацаваная Людмілай Арцімовіч выстава "Духоўна—маральнае выхаванне дзяцей і моладзі" заняла другое месца ў рэспубліканскім конкурсе. Сёлета ў верасні лепшай у вобласці стала выстава "Духоўнасць. Маральнасць. Асоба". Асаблівыя адчуванні і эмоцыі пакінула мінулагодняя сустрэча з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Святар аб'явіў школьнаму бібліятэкару ўдзячнасць за духоўнае выхаванне моладзі. Узнагарода захоўваецца ў папцы, а на кніжных паліцах—атрыманая ў падарунак духоўная літаратура.


У бібліятэцы настаўніца праводзіць большую частку працоўнага дня. Спяшаецца сюды на перапынках. Рада кожнаму чытачу. Для маленькіх ладзіць міні-спектаклі. Пашыла Мішку, які сустракае дзетак і голасам бібліятэкара расказвае пра кніжны свет. Людміла Іванаўна цалкам згодная са словамі В. Сухамлінскага, што кнігі ствараюць лёсы. Друкаваны радок прынясе карысць і фізіку, і лірыку. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 77 877
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 38 917
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 15 216
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 14 216
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 13 175
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 13 100
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 6 010
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 ноября 2017
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Именины 19 ноября 2017
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Госці краін
free counters
Партнеры сайта