Авторизация
 

Алёна Жабенак — універсальная настаўніца з Чапукоў

 Алёна Жабенак трапіла ў Мілашоўскую БШ па размеркаванні і адпрацавала там адзін навучальны год. Складана ўявіць, але яна выдатна спраўлялася з дрэваапрацоўчым станком і вучыла дзяцей на ім працаваць.

Скончыўшы Міёрскую СШ №3, Алёна вагалася: падабалася журналістыка, цягнула да рыэлтарства… Нават не снілася фізіка і тэхнічнае абслугоўванне. Дакументы падала ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць "тэхналогія, інфарматыка". Пад тэхналогіяй маецца на ўвазе тэхнічная праца, якой навучаюць хлопцаў у школе. Паколькі быў недабор на фізіку, то з інфарматыкі некалькі чалавек перавялі на сумежную спецыяльнасць. Так і атрымалася, што Алёна на бюджэтнай форме навучання засвойвала як будзе выкладаць фізіку і тэхнічную працу ў хлопчыкаў.


Прыгадвае, што вучылася з цікавасцю. Спачатку крыху пабойвалася вялікіх дрэваапрацоўчых станкоў, бо патрабавалася дакладнае выкананне тэхнікі бяспекі. Але пасля асвоілася. Водар дрэва прыемна казытаў нос. Разьба па дрэве, роспіс вырабаў—усё выконвала з радасцю і любоўю.


Вучэбную практыку праходзіла на другім курсе ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Зубраня" ў Мінскай вобласці. Набывала нялёгкі вопыт работы з дзецьмі: працавала па 12 гадзін у суткі, за дзве змены вяла тры групы. На чацвёртым курсе практыкавалася ў роднай СШ №3. Вучыла дзяцей фізіцы і тэхнічнай працы. Калі з фізікай усё зразумела, то тэхнічная праца выклікала пытанні. Настаўнік працы павінен яшчэ дапамагаць і па школьных справах—цвік забіць, падрамантаваць.
Затым была практыка ў адной з Полацкіх школ—і зноў здзіўленне адміністрацыі і калектыву. Аднак гэта не бянтэжыла і не засмучала будучую настаўніцу. Закончыла ВНУ з "чырвоным дыпломам".


Выйшла замуж за мясцовага хлопца ў родных Міёрах. Аддзел адукацыі, спорту і турызму накіраваў Алёну Аляксандраўну ў Мілашоўскую БШ. Вяла фізіку і абслугоўваючую працу. Прыгадвае:
—Цяжка ўспрымаліся ўрокі працы ў дзяўчат, бо праграма, якую праходзіла ў ВНУ, дзе працавала на станках, з дрэвам—хлапечая. А тут шыццё, гатаванне страў, вязанне… Вучылася са сваімі падапечнымі, аформіла пусты кабінет. Нагрузка дапаўнялася чарчэннем, класным кіраўніцтвам. Адна дзяўчынка вывучала англійскую мову—вяла і ў яе. На "фортках" пісала планы на наступны дзень, а іх шмат, бо розныя ўзросты і прадметы. Школа і калектыў падабаліся. Маладому спецыялісту дапамагалі. Падрыхтоўку прайшла добрую. Мы пасябравалі з вучнямі. Каб адчуць любімы пах дрэва, заходзіла ў кабінет тэхнічнай працы.
З верасня Алёна вучыць дзяцей у Чапукоўскай школе.


—Ці ёсць хобі?—пытаюся ў здольнай настаўніцы.
—Раней для сябе малявала. Атрымлівалася дакладна капіраваць ілюстрацыі. Крыху хадзіла на валейбол, сучасныя танцы. Усур'ёз і доўга не займалася нічым. У дзяцінстве ўсе спяшаліся вырасці, затым хочацца вярнуць гады. Дарослае жыццё—вялікая адказнасць, ужо не толькі за сябе, але і за іншых. Для настаўніка—за кожнага вучня.


Муж Дзмітрый працуе на чыгунцы ў Міёрах. Знаёмыя некалькі год, але шлюб узялі перад выдачай Алёне дыплома ў ПДУ. Іх сваяк, ваенны камісар Міёрскага райваенкамата Сяргей Іванавіч, займаўся пошукам "правільнасці прозвішча" іх роду. Аказалася, што звыклае вуху Жабёнак няправільнае, павінна быць "Жабенак". Таму прадстаўляем Алёну менавіта так. 

На здымку: Алёна Жабенак (у цэнтры) з вучаніцамі Мілашоўскай БШ у класе абслугоўваючай працы.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта