Авторизация
 

Святлана Захарэвіч 26 гадоў адпрацавала метадыстам у Міёрах

 Дзень настаўніка — свята ўсіх пакаленняў, удзячных за атрыманыя веды, выхаванне, шчаслівыя гады. Успаміны пра школу, любімага педагога і вясёлых аднакласнікаў суправаджаюць кожнага, натхняюць на добрыя ўчынкі, служаць апорай у цяжкую хвіліну. 

Напярэдадні свята шмат добрых слоў гучыць у адрас школьных настаўнікаў, а таксама спецыялістаў, якія не выкладаюць прадметы, але іх дзейнасць непасрэдна звязана з адукацыяй. Святлана Захарэвіч 26 гадоў адпрацавала метадыстам у раённым аддзеле адукацыі. "Яркая, таленавітая жанчына, з шырокай душой і вялікім сэрцам, з асаблівым пачуццём адказнасці, гатовая ў любы момант дапамагчы,"—так характарызуюць яе калегі.

Пасля заканчэння Брэсцкага педагагічнага інстытута імя Пушкіна Святлана Аркадзьеўна па размеркаванні прыехала ў родны раён. Маладую настаўніцу гасцінна прыняла Цвецінская сярэдняя школа—на той час вялікая навучальная ўстанова, багатая вучнямі. Прызначылі яе класным кіраўніком дваццаці пяці дапытлівых, з рознымі характарамі і здольнасцямі юнакоў і дзяўчат. З імі разам прайшлі 9-ы і 10-ы класы. Адметна, што сувязь з былымі вучнямі не парываецца і цяпер.


Педагагічны стаж у школе налічвае пяць гадоў. Затым настаўніцу запрасілі працаваць у раённы аддзел адукацыі. Пагадзілася, хаця не ўяўляла сябе без паўсядзённых урокаў, гаманлівых школьных перамен, без стосаў сшыткаў, якія даводзілася правяраць. Не хацелася ехаць у райцэнтр, але, вельмі адказная па натуры вырашыла: "Калі не я, то хто?"


Працуючы ў раённым ад-дзеле адукацыі інспектарам, імкнулася апраўдаць высокі давер, адначасова павышала адукацыю. Вызначалася ініцыятывай, творчым падыходам і высокай ідэйнасцю. Яе старанне прыкмецілі і ў 1989-м годзе запрасілі на новую, не менш пачэсную працу—інструктарам у аргаддзел Міёрскага РК КПБ. Пасля вярнулася ў аддзел адукацыі, дзе да нядаўняга часу працавала метадыстам. Курыравала розныя прадметы, але кожны настаўнік у раёне ведае Святлану Аркадзьеўну, перш за ўсё, як спецыяліста, які вядзе за сабой выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры.


Сёлета Святлана Захарэвіч пайшла на заслужаны адпачынак, а разам з ёй і частка нашага сумеснага творчага і яркага жыцця. Вельмі пазітыўная, мудрая, гатовая падтрымаць у цяжкую хвіліну, парадавацца за поспехі кожнага педагога. Пад цёплай апекай маладыя і малавопытныя спецыялісты станавіліся ўпэўненымі настаўнікамі. Вытрыманая, тактоўная, ніколі не пакрыўдзіць чалавека. Пра ўважлівасць Святланы Аркадзьеўны да іншых сведчыць і тое, што яна ведала імя кожнага вучня ў раёне, які дасягаў добрых вынікаў на алімпіядах, перамагаў у прадметных конкурсах.


Метадыст заўсёды імкнулася ісці ў нагу з часам, уносіць у працу штосьці новае і цікавае, смела вяла за сабой настаўнікаў. Умела зараджала асабістай творчасцю падначаленых. Яе тонкая лірычная душа знайшла адлюстраванне ў паэзіі. Усе перажыванні і думы кладуцца ў лірычныя радкі вершаў, якія піша Святлана Аркадзьеўна. Найбольш цікавыя творы друкуюцца на старонках раённай газеты ў "Ручайку", з'яўляецца членам мясцовага літаратурнага аб'яднання. Яшчэ добра спявае, шмат чытае, любіць падарожнічаць, часам малюе.


Аднойчы Святлана Аркадзьеўна сказала: "Хочу видеть мир добрым и счастливым, хочу, чтоб всем людям хватало ума, мудрости и здравого смысла не уродовать жизнь, не разрушать её, не губить мир и планету, не делать зла друг другу. Пафосно? Совсем нет. Это мои убеждения и вера. Я ведь когда-то искренне верила в возможности коммунизма. Коммунизма у нас сегодня нет, но человек-то остался. Поэтому так хочется, чтобы человек оставался Человеком".


У гэтых словах глыбіня яе душы і адлюстраванне галоўнай жыццёвай пазіцыі — сеяць разумнае, светлае, вечнае, тварыць дабрыню.
Сёлетні Дзень настаўніка для Святланы Аркадзьеўны асаблівы, бо адзначае яго на заслужаным адпачынку. Цяпер больш вольнага часу, які напоўнены іншымі клопатамі. Аднак прафесійнае свята застаецца асаблівым днём на ўсё жыццё. Мы шчыра віншуем ветэрана педагагічнай працы, жадаем здароўя, радасці, каб хапала часу на захапленні, якія некалі даводзілася адкладваць у бок, каб пісаліся новыя вершы, нараджаліся цікавыя ідэі для творчасці. Дзякуй вам за дабрыню, разуменне, цікавыя гады сумеснай працы.

Педагогі метадычнага аб'яднання

настаўнікаў рускай
мовы і літаратуры.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта