Авторизация
 

Міёрскі РАНС працаваў з дзецьмі

 Карысныя сустрэчы ў магазінах, школах і садках
На Міёршчыне праходзіла рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі — дзеці". Яна складалася з трох этапаў.

Выратавальнікі расказалі дзецям і іх бацькам правілы бяспекі, у першую чаргу, у месцах продажу канцылярскіх тавараў, школьных адзення і прылад. З пачатку навучальнага года — на лінейках і ўроках. Дзіцячыя дашкольныя ўстановы акцыя ахапіла ў апошнюю чаргу.


Тэорыю "развялі" мультфільмы
Рэспубліканская акцыя "Канікулы без дыму і агню" ахапіла дзіцячыя сады, а таксама прышкольныя аздараўленчыя лагеры ў 14 установах адукацыі раёна. Многія пабывалі на экскурсіях у падраздзяленнях МНС.


У прышкольных лагерах дзеці ўдзельнічалі ў тэматычных конкурсах і гульнях. Успаміналі правілы паводзін летам на вадаёмах і ў лесе, а таксама тэлефоны службы выратавання. Самыя актыўныя атрымалі падарункі, сярод якіх — маляўнічая "Памятка школьніку". Падчас перапынкаў паміж тэорыяй глядзелі мультфільмы з серыі "Цудоўная кніга".


У праграме адной з экскурсій хлопчыкі і дзяўчынкі з яслі-сада №1 райцэнтра ў Міёрскай пажарнай часці пазнаёміліся з пажарным аўтамабілем, узбраеннем выратавальнікаў. У завяршэнне сустрэчы "ўтаймавальнікі" агню паказалі, як працуе гідраўлічны інструмент.


 Рэйды днём, вечарам і ноччу
Работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях падчас уборачнай кампаніі кожны дзень бываюць у гаспадарках Міёршчыны. Глядзяць, як аграрыі выконваюць правілы пажарнай бяспекі на зернесушылках, у мехмайстэрнях, зернескладах і непасрэдна ў полі на месцы ўборкі ўраджаю.


Выяўленыя парушэнні выратавальнікі прапануюць выправіць. А таксама інструктуюць работнікаў па правілах выкліку пажарнай службы, эвакуацыі. Нагадваюць, як зберагчы сябе, ураджай і тэхніку ад агню падчас "гарачай" пары.
Праводзяцца яшчэ вячэрнія і начныя рэйды ў сельгаспрадпрыемствы. Яны сумесныя з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райаддзела ўнутраных спраў. Спецыялісты правяраюць вартавую ахову на аб'ектах уборачнай кампаніі.


Дзецям нішто не пагражае
Міёрскія выратавальнікі праверылі, як у дзіцячым санаторыі "Расінка" выконваюцца правілы пажарнай бяспекі. І засталіся задаволеныя.
Большасць дробных недахопаў выправілі на месцы. Некаторыя кіраўніцтву санаторыя трэба ліквідаваць да наступнага красавіка: забяспечыць усіх членаў добраахвотнай пажарнай дружыны самавыратавальнікамі і абсталяваць памяшканні сталовай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй.


Праверка ля вады
Летам у межах акцыі "Летні патруль" пажарныя і работнікі выратавальнай станцыі АСВОД нагадвалі людзям аб правілах паводзін на вадаёмах.
Наведалі месцы адпачынку на возеры Міёрскім і на паўвостраве. Асаблівую ўвагу надалі дзецям, бо яны схільныя да большай рызыкі.


Падрыхтавалі першы намеснік начальніка Міёрскага райаддзела
па надзвычайных сітуацыях Аляксандр ЧАРНЯЎСКІ і інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта