Авторизация
 

Урок англійскай мовы ў візіт-цэнтры "Ельня"

 12 верасня для чацвёртакласнікаў СШ №2 у візіт-цэнтры заказніка "Ельня" прайшоў інтэгрыраваны ўрок англійскай мовы "Мая радзіма — Беларусь". Вядучы спецыяліст Марына Гернат  прапанавала выхаванцам Зоі Сіповіч знаёмства з экспазіцыяй "па жураўліных слядах" на падлозе. 

Ля кожнага стэнда апавядалася пра наша самае вялікае балота, яго гісторыю, значэнне, багацці і карысць. Паралельна настаўніца англійскай мовы Ірына Урбановіч прасіла перакласці словы "балота", "возера", "журавіны", "жураўлі", "белая курапатка" і іншыя. У такіх умовах і ўпершыню пачутае на замежнай мове лепш запомніцца.

 Многае ў час знаёмства з візіт-цэнтрам для вучняў было ў навінку. Напрыклад, колькі гадоў Яльнянскаму балоту, што тут размешчана 118 азёр і азяравак, наколькі карысны самы распаўсюджаны на тарфяніку мох-сфагнум, куды скіроўваюцца пералётныя птушкі пасля адпачынку на Ельні або што рудаватую балотную ваду можна піць без кіпячэння… Дзеці актыўнічалі, адказвалі на пытанні экскурсавода і настаўнікаў, называлі птушак, лясных жыхароў і расліны.


Аглядавая экскурсія з элементамі гульні і ўрока замежнай мовы запомніцца школьнікам. "Акно ў прыроду" дазволіць лепш пазнаёміцца з асаблівасцямі і багаццямі роднага краю, экалагічнай разнастайнасцю Міёршчыны, якімі можна ганарыцца, якія трэба захоўваць і памнажаць.


Размова пра ахову навакольнага асяроддзя прадоўжылася за кубачкамі гарбаты, якую для юных наведвальнікаў прыгатавала Марына Леанідаўна з настою лісця брусніц, журавін і суніц, кветак іван-чаю і ліпы, аздобіўшы яе водарам кветкавага мёду. Вельмі дарэчы аказаліся пірожныя ад хлебазавода з журавінамі.


Інтэрактыўны ўрок у візіт-цэнтры будзе карысны і для маладых выкладчыкаў замежнай мовы Святланы Шаўчонак і Вольгі Бурак, чый працоўны шлях толькі пачынаецца.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта