Авторизация
 

Нарада для настаўнікаў Міёршчыны

 Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Жнівеньская нарада для настаўнікаў стала традыцыяй. Пры сустрэчы пасля летніх водпускаў яны падводзяць вынікі зробленага, абмяркоўваюць праблемы. Гэта неабходна для паспяховай рэалізацыі творчых планаў. У канферэнцыі, якая адбылася 30 жніўня, прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і яго намеснік Таццяна Стальмачонак.

З дакладам выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Жук. З 1-га верасня зачынена і рэарганізавана пяць устаноў. З 69 педагогаў, якія там працавалі, 55 працаўладкаваны, 12 — скарочаны з-за адмовы ад прапанаваных вакансій, двое пайшлі на заслужаны адпачынак. Асноўная мэта аптымізацыі — роўныя ўмовы для якаснай адукацыі і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці сістэмы.


Да новага навучальнага года папрыгажэлі многія школы. Рэканструяваны харчаблокі, санвузлы, заменены аконныя блокі, адрамантаваны дах. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва выдзеліла 25000 рублёў для другаснай занятасці навучэнцаў. У цэлым на рамонт і набыццё новага абсталявання выдаткавана 357 939 рублёў з бюджэту, 7354 р. з апякунскага савета і 8996 р. з пазабюджэтнай дзейнасці. Аўтапарк аддзела адукацыі папоўніўся трыма новымі аўтобусамі, якія размеркаваны ў Павяцкую, Язненскую школы, СШ №2. Сёлета запланаваны капітальны рамонт СШ №3 імя Я. Томкі па праграме Сусветнага банка.


У 2016-2017 вучэбным годзе ў школах раёна займаліся 2092 вучні. 51% з іх паспявалі на 6-10 балаў. Атэстат сталасці атрымалі 188 чалавек, шасцёра ўзнагароджаны залатымі медалямі. У раённых алімпіядах удзельнічаў 171 вучань, уручана 70 дыпломаў. На абласны этап запрошаны 16 пераможцаў па 10 прадметах, лаўрэатамі сталі чацвёра.

 Маладая змена
На канферэнцыі прывіталі маладых спецыялістаў. Сёлета іх у раёне 11. Наталля Варонька прызначана выкладаць англійскую мову ў СШ №3 імя Я. Томкі, Ірына Дудко гэты прадмет будзе весці ў Дзісне, а Святлана Шаўчонак — у СШ №2. У ФСК "Міёры" спартыўнымі інструктарамі прыняты Аксана Шыман і Антон Фацееў. Вольга Іванова стала педагогам дадатковай адукацыі. Кацярына Стацэвіч, Юлія Самсановіч і Анастасія Мятла — выхавальнікі. Яна Баркоўская — дэфектолаг у Язне, Алёна Апалька — біёлаг-хімік у СШ №3 імя Я.Томкі. Наказ маладым калегам дала дырэктар Дзісенскай школы Таццяна Ромель. Яна пажадала нешаблонных урокаў, прыхільнасці да дзяцей і свайго прадмета.

Слова — вопытным
Дырэктар СШ №2 Уладзімір Ханецкі падзяліўся досведам работы з адоранымі дзецьмі. Роля настаўніка тут першачарговая. Развіваюць вучнёўскія здольнасці інтэлектуальныя гульні, індывідуальныя заняткі, профільнае навучанне, факультатывы. Як вынік, у СШ №2 за мінулы год 22 дыпломы з раённых алімпіяд. Аляксандр Маскалёў стаў дыпламантам у вобласці па хіміі, Вераніка Закрэўская летась прывезла дыплом з абласной алімпіяды па роднай мове. Акрамя таго, у СШ №2 шмат прызёраў конкурсаў, канферэнцый і акцый.


Намеснік дырэктара Узмёнскай школы Людміла Малец зацікавіла інавацыйным праектам духоўна-маральнага выхавання. Ён аб'яднаў школу, органы ўлады, культурныя і рэлігійныя ўстановы. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў дзеці даследуюць жыццё знакамітага мясцовага святара Паўла Валынцэвіча, які ў пачатку ХХ ст. жыў у будынку сучаснай школы. У дапамогу — архіўныя дакументы, успаміны сведкаў, фотаздымкі. У рамках праекта праходзяць рэлігійныя мерапрыемствы, сустрэчы, гутаркі. Як вынік — дыпломы ад Віцебскай епархіі, аддзела рэлігійнай адукацыі і ўзнагароды за перамогу ў Кірыла-Міфодзіеўскіх чытаннях.


Метадыст Алена Белавус спецыялізуецца на праграмаванні. Падчас выступлення яна не пакінула сумненняў, што інфарматызацыя — неад'емны трэнд сучаснасці. У раёне 13 камп'ютарных класаў, усталёўваецца аптавалакновае сеціва, якое паспрыяе ўвядзенню электронных дзённікаў і журналаў. Правай рукой даўно сталі інтэрактыўныя дошкі і мультымедыйнае абсталяванне. Традыцыйна нашы педагогі перамагаюць у дыстанцыйных конкурсах.


Вопытам маладога спецыяліста падзялілася матэматык-інфарматык Сіцькоўскай школы Марыя Арцімёнак. Яна прыгадала, як цёпла яе прыняў калектыў, а вучні выпрабоўвалі, як маглі. Але гэта спачатку. Два гады праляцелі як адзін дзень. Школьная каманда КВЗ пад кіраўніцтвам Марыі Арцімёнак — не аднойчы ўшанаваная. Сама настаўніца прыгожа спявае. Цяпер разважае пра новыя вяршыні, бо ў родных пенатах пажадала застацца.


Выкладчыца роднай мовы і літаратуры з Новага Пагоста Таццяна Янушонак засяродзілася на дадатковай адукацыі. Яна вядзе журналісцка-паэтычны гурток "Зараначка" і аратарскі — "Рыторыка". Дзеці сустракаюцца з літаратарамі—Міледзіем Кукуцём, Мікалаем Багданавым, Славамірам Даргелем, Станіславам Валодзькам з Даўгаўпілса. Выпускаюць школьную насценную газету, праводзяць чытанні на Ліманоўскім возеры, спрабуюць сябе ў якасці журналістаў для "Міёрскіх навін", "Кліч радзімы" (Шаркаўшчына), "Браслаўскай звязды". Вучаніца Ксенія Багданава за публікацыю ў газеце "Пераходны ўзрост" атрымала пуцёўку ў нацыянальны лагер "Зубраня". Падапечныя Таццяны Янушонак удзельнічалі ў праекце "Прыгоды дылетанта з Юрыем Жыгамонтам", пісалі пісьмо Дзядулю Марозу і нават гасцілі ў яго, запісвалі радыё-праграму, з якой перамаглі ў конкурсе. І гэта толькі частка дадатковай адукацыі…

Гонар — лепшым
Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў павіншаваў настаўнікаў раёна з пачаткам навучальнага года і ўзнагародзіў лепшых. Ганаровымі граматамі Упраўлення адукацыі аблвыканкама ўшанаваны Ірына Галуза — намеснік дырэктара Цвецінскай ДС-СШ, Вольга Драба — бібліятэкар СШ №2, Аксана Кандратовіч — выхавальнік яслі-сада №1, Ірына Кухцінская — намеснік дырэктара Язненскай школы, Жанна Пачопка — біёлаг і географ гарадской базавай школы, Таццяна Пучынская — настаўнік пачатковых класаў Чапукоўскай ДС-СШ, Вольга Рамза — дырэктар Узмёнскай школы, Валянціна Рудовіч — педагог дадатковай адукацыі Узмёнскай ДС-БШ, Святлана Стэфановіч — выхавальнік яслі-сада №2, Людміла Філаненка — настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ №2, Іна Хадасевіч — біёлаг і хімік Павяцкай ДС-СШ. Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны Ядвіга Гіржда — дырэктар Павяцкай ДС-СШ, Браніслаў Невяроўскі — дырэктар Слабадской ДС-БШ. Падзякі старшыні райвыканкама за творчую педагагічную дзейнасць аб'яўлены Мікалаю Шчарбіцкаму — біёлагу Слабадской ДС-БШ, Людміле Калачовай — загадчыцы дзіцячага сацыяльнага прытулку, Марыі Волкавай — дэфектолагу Дзісенскага дзіцячага сада, Ніне Варонька — намесніку дырэктара Мілашоўскай ДС-БШ, Рэгіне Мілеўскай — настаўніку рускай мовы і літаратуры Чапукоўскай ДС-СШ. Лепшыя педагогі адзначаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, узнагароджаны прызёры абласнога конкурсу "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт".
Пасля ўрачыстай часткі адбыўся святочны канцэрт, на якім выступілі артыстычныя вучні і настаўнікі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта