Авторизация
 

Школа ранняга развіцця ў Міёрах

 Усім бацькам хочацца, каб іх дзеці раслі разумнымі і здаровымі, своечасова падрыхтаваліся да школы і ўжо да гэтага часу атрымалі неабходныя веды і навыкі. Цяпер многія імкнуцца вучыць і выхоўваць малых не толькі дома, але і ў развіваючых цэнтрах і ўстановах, гуртках і секцыях. У Міёрах у дапамогу — школа ранняга развіцця, якая з 2016 года дзейнічае на базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Дырэктар установы дадатковай адукацыі — Валянціна Мітрафанава.

Валянціна Анкудзімаўна, як у новым навучальным годзе будзе працаваць школа ранняга развіцця?


— Заняткі плануем пачаць з 9 верасня, яны будуць праходзіць па суботах з 9.30 да 11.40. Цяпер працягваем набор у групы дзяцей дашкольнага ўзросту, якім ад пяці да шасці год. Наша школа — гэта месца, дзе для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак пачынаецца падарожжа ў захапляльны свет ведаў, прытым новую інфармацыю яны атрымліваюць падчас гульняў і ўмела арганізаваных заняткаў. Дзіця, захопленае цікавай дзейнасцю, не заўважае, што вучыцца.


Нашы педагогі стараюцца абудзіць у маленькіх выхаванцаў дапытлівасць, развіваць іх камунікатыўныя здольнасці і сацыяльныя навыкі. Імкнёмся, каб хлопчыкам і дзяўчынкам у нас было камфортна, каб паміж настаўнікамі і дзецьмі сфарміраваліся цёплыя і шчырыя адносіны. Асноўная мэта нашай работы — гарманічнае развіццё інтэлектуальных, творчых і моўных здольнасцей дашкольнікаў. Для гэтага ў праграму ўваходзяць заняткі па англійскай мове, развівальныя гульні і выяўленчае мастацтва.
Вопыт работы школы ранняга развіцця паказвае актуальнасць дадзенага накірунку, запатрабаванасць такой адукацыйнай дзейнасці, хаця яна і платная.


Як яе ацэньваюць бацькі Вашых выхаванцаў?
— Станоўча. Спашлюся на меркаванне Яўгена Арсобы. Яго маленькая дачушка Аліна летась наведвала заняткі: "Школа ранняга развіцця — гэта свята для дзяцей. На працягу ўсяго навучальнага года дзяўчынка з задавальненнем займалася. Дзякую настаўнікам за нестандартны падыход да працэсу навучання, за цярпенне і ўвагу да нашых дзяцей. Рэкамендую ўсім бацькам, якія клапоцяцца пра развіццё сваіх дашкалят, прыводзіць іх у гэтую школу".


Дзе школа ранняга развіцця знаходзіцца?
— Наш адрас — вуліца Кастрычніцкая, 28. Гэта аднапавярховы будынак у двары Міёрскай базавай школы (былой СШ №1). Тэлефоны 4 13 94 і 4 02 68.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта