Авторизация
 

З любоўю да зямлі і да Глыбоцкага ліцэя

 У мяне заўсёды выклікалі шчырыя сімпатыі людзі, якія маюць дачыненне да хлебаробскай працы. Мы ўсе ад зямлі. Таму цалкам згодна са словамі героя рамана Івана Мележа "Людзі на балоце" Васіля Дзятла.

Ён сказаў, што калі ёсць зямля, то ёсць і чалавек, а калі яе няма, то няма і чалавека. Мы ў непарыўнай сувязі. Трэба толькі па-гаспадарску ёй распараджацца. Дзе гэтаму навучыцца? Устаноў шмат, аднак параю Глыбоцкі дзярж-прафліцэй. Геаграфія навучэнцаў тут шырокая: ёсць хлопцы і дзяўчаты з Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Верхня-дзвінскага, Браслаўскага раёнаў.


Ліцэй прапануе шырокі выбар прафесій: слесар, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, вадзіцель, муляр, электразваршчык, повар, прадавец. Толькі вучыся! Для маладых бясплатнае аднаразовае харчаванне, камп'ютарны клас, абсталяваныя вучэбныя кабінеты, лабараторыі і майстэрні, спартыўная зала і стадыён, добраўпарадкаваны інтэрнат, бібліятэка, цікавыя гурткі і секцыі.


Нашаму ліцэю больш за 60 гадоў. За гэты час з яго сцен выйшла каля 30 тысяч выпускнікоў, якія працуюць не толькі рабочымі на палях і фермах, галоўнымі спецыялістамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці. Некаторыя звязалі сваё жыццё з іншымі галінамі вытворчасці. Нямала афіцэраў, супрацоўнікаў МУС, МНС.


Жыццё ў ліцэі заўсёды "кіпіць". Маю на ўвазе перамогі ў абласных конкурсах прафесійнага майстэрства, абласных і рэспубліканскіх выставах тэхнічнай творчасці, аглядах мастацкай самадзейнасці, спартыўных спаборніцтвах. Адзначу, без умелых арганізацыйных здольнасцей і сапраўдных чалавечых якасцей выкладчыкаў, майстроў, выхавацеляў тут не абышлося. Яны заўсёды падтрымліваюць, імкнуцца выхаваць найлепшыя рысы характару, каб мы маглі прыносіць карысць сабе і людзям.


Пасля можна паступаць у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя ўстановы. Я так і вырашыла. Спадзяюся, што ў далейшым студэнцкім жыцці таксама атрымаю шмат карыснага і буду ўдзячная новай навучальнай установе так, як любімаму Глыбоцкаму ліцэю!


Марыя ГАРДЫМАВА,

выпускніца Глыбоцкага ліцэя.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта