Авторизация
 

Настаўніца з Дзісенскай школы Жанна ФРАЛОВА

 Алена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА

Пра настаўніка мяркуюць па яго вучнях — так сцвярджае мангольская прыказка. Падобна гаварыў кітайскі мысліцель Канфуцый. Гэтыя ісціны цалкам падтрымлівае настаўніца працоўнага навучання з Дзісенскай школы Жанна ФРАЛОВА. І перш чым расказваць пра сябе, яна паклікала да размовы сваіх лепшых вучаніц. 

Па сутнасці, рэдакцыя і звярнула ўвагу на Жанну Мечыславаўну па вялікім спісе алімпіяднікаў. Яна сціплая і спакойная па натуры, ганарыцца сваімі таленавітымі вучнямі, у якіх бачыць пачатак і працяг. У Дзісенскай школе працуе з 1985 года, прыехала па размеркаванні з віцебскага педінстытута імя Кірава. Вучылася на мастацка-графічным факультэце па спецыяльнасці выкладчыка чарчэння, малявання і працоўнага навучання.


 Цяга да малюнка, вабнага вобразнага свету ў Жанны Фраловай з пары дзяцінства. Прыгожа маляваў тата, а дзяўчынка ахвотна назірала і спрабавала адлюстраваць свае, пакуль няўпэўненыя, але вельмі натхнёныя штрыхі. З часам пацягнула да вобразнасці ва ўсіх яе праявах, таму невыпадкова любімым прадметам у школе стала працоўнае навучанне, а вяла яго апантаны прафесіянал Таццяна Пацеенак. Дарэчы, скончыла Жанна Мечыславаўна Міёрскую СШ №1, у Міёрах нарадзілася, цяпер праведвае бацькоўскі дом.


На паруках у настаўніцы—вучаніцы з пятага па дзявяты клас. Ахвотна адольваюць праграму, якая для кожнага ўзросту асобная. Па традыцыі, працоўнае навучанне—адзін з любімых урокаў у дзяцей. Але гэта не значыць, што ўсім ён лёгка даецца. Ёсць больш і менш здольныя. Толькі важна не тое. Галоўнае, каб кожная будучая гаспадыня мела ўяўленне пра шыццё, вязанне, вышыўку, кулінарыю, догляд за кветкамі, уборку, дзе таксама свае правілы, выбудаваныя ў алгарытм. Асобным пунктам у праграме заняткаў — этыкет.


Пакрышачку, з кожным урокам, дзякуючы ўседлівасці і стараннасці ў дзяцей многае атрымліваецца. Настаўніца ім прывівае няспешнасць, спакой і цярпенне — галоўныя якасці ў рукадзеллі. Можа, таму складана пералічыць шматлікія конкурсы, дзе адзначыліся выхаванкі Жанны Фраловай. Падзелкі, сувеніры, малюнкі, пано, лялькі… чаго толькі ні стварылі яны сваімі ўмелымі ручкамі. У ліку пераможцаў Паліна Івашчук, Лера Двойніна, Ксенія Мільяновіч, Насця Федарэц, Соф'я Марынчына, Стэфанія Баўтот. Скураное пано Паліны Мятла стала адным з лепшых сувеніраў вобласці. А малюнак Вікі Руткоўскай перамог у рэспубліканскім конкурсе "Мой родны лес". Паважна сядзяць у кабінеце зайчыха і дзяўчынка з букваром. Іх майстравалі алімпіядніцы. Падапечныя Жанны Мечыславаўны асвойваюць валянне з поўсці, пляценне, падзелкі з прыроднага матэрыялу—саломкі, льну, бяросты. Гэта ўсё робяць не толькі на ўроках, але і ў гуртках па суботах.


 У практыцы вопытнага педагога шмат таленавітых дзяцей, ды некаторыя зорачкі разгараюцца асабліва ярка. Гэтаму спрыяюць алім-піяды. Сёлета два дыпломы ІІІ ступені ў раённым этапе заваявалі самыя юныя ўдзельніцы—васьмікласніцы Ксенія Мільяновіч і Валерыя Двойніна. Цяперашнія выпускніцы Паліна Мятла і Вераніка Арлоўская летась сталі лідарамі ў раёне і прывезлі дыпломы ІІІ ступені з вобласці. Некалькі гадоў таму з абласнымі трафеямі вярталіся Ганна Сіцько, Таццяна Кубліцкая. Да слова, алімпіяда — складанае спаборніцтва, дзе акрамя інтэлектуальнага тура, ёсць чатырохгадзінны практычны, складанне тэхналагічнай карты і іншыя нюансы.


Настаўніца ведае, што стаць алімпіяднікам няпроста. Яна паважае сваіх выхаванцаў, і дзякуючы шчыраму водгуку з імі ўдаецца многага дасягнуць. У партфоліа розныя ўзнагароды, у тым ліку грамата Міністэрства адукацыі. Жанна Фралова сёлета занесена на раённую Дошку гонару. Ёсць чым ганарыцца, але найбольшая радасць — задуменныя вучнёўскія вочы. А душу грэе сям'я. Муж — побач у Дзісне. Дзеці ў Мінску, у іх таксама прафесіі з галіны мастацкай графікі. Сын — інжынер-праекціроўшчык, дачка — дызайнер мэблі. Для Жанны Мечыславаўны за шчасце пару разоў у год вырвацца ў сталіцу і акунуцца ў культурныя праграмы. З радасцю вяртаецца ў Дзісну, бо тут шчаслівы размераны лад, якім даражыць. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта