Авторизация
 

Аздараўленне для дзяцей-інвалідаў у Міёрах

 У цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі другі год дзейнічаў аздараўленчы лагер для дзяцей-інвалідаў.

Утульную атмасферу выхавальнікі стваралі разам з дзецьмі. Гульнёвы пакой упрыгожылі адбіткамі далоняў, каляровымі стужкамі. Штодня ладзілі гульні на свежым паветры, з пальчыкавымі лялькамі, музычныя размінкі, гульні-перайманні.


Спадабалася дзецям маляваць нетрадыцыйнымі спосабамі разам са спецыялістам раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Надзеяй Радзьковай. Шмат уражанняў засталося пасля прадстаўлення тэатра "Лялька", забаў у дзень "Бульбаманіі", завочнага падарожжа ў лес. Запомнілася сустрэча з каталіцкай моладдзю. Госці завіталі з салодкімі падарункамі і забавамі з паветранымі шарамі і мыльнымі пузырамі, музычнымі гульнямі.


Шмат год нашы добрыя сябры і памочнікі—пастары евангельскіх цэркваў Валянцін Гоч і Дзмітрый Шавякоў. Сёлета яны арганізавалі валанцёрства. Спецыяліст па рабоце з дзецьмі-інвалідамі з Паўночнай Ірландыі Келі Браун правяла тыдзень з выхаванцамі цэнтра. У зносінах дапамагалі Марыя Шавякова і Анастасія Гоч.


Шчырая ўдзячнасць сябрам і памочнікам за дабрыню, чуласць, станоўчыя эмоцыі і псіхалагічны камфорт, падораныя нашым выхаванцам.


Лія ТРЫЗНА,
намеснік дырэктара лагера.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 559
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 595
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта