Авторизация
 

Міёрская служба выратавання — дзецям

Миорская служба спасения — детямВучні СШ №3 імя Ягора Томкі выступілі на куставым злёце клубаў юных пажарных-выратавальнікаў у Браславе. Сюды завіталі дзеці з Шаркаўшчыны, Верхнядзвінска, Пастаў, Докшыц, Глыбокага. 

 

У аглядзе ўдзельнікі дэманстравалі ўменні падаваць і выконваць страявыя каманды. Тут, як і ў пажарным спорце, міярчане сталі пятымі. Школьнікі па штурмавой лесвіцы пакаралі першы паверх вучэбнай вежы.


У тэарэтычнай частцы спаборніцтваў хлопцы і дзяўчаты адказвалі на пытанні па гісторыі пажарнай справы і асновах бяспекі жыццядзейнасці. Прадстаўнікі райцэнтра занялі другое месца. У першынствах "Відэаролік" і "Візітная картка" нашы землякі—чацвёртыя.


Па выніках спаборніцтваў міёрская зборная на пятым месцы. Перамаглі браслаўчане, а ў тройку лідараў увайшлі вучні з Верхнядзвінска і Докшыц.

 

Миорская служба спасения — детямУ Мілашоўскім лагеры

 

На Міёршчыне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя "Канікулы без дыму і агню". Да апошняга дня лета выратавальнікі будуць сустракацца з дзецьмі, галоўным чынам, у прышкольных лагерах. 

 

У лагеры Мілашоўскай ДС-БШ малышы ўдзельнічалі ў конкурсах, глядзелі мультфільмы з серыі "Чароўная кніга", разам чыталі пазнавальны часопіс "Юны выратавальнік". Паўтаралі правілы паводзін. Атрымалі маляўнічыя буклеты і памяткі.


Агняборцы пабывалі і ў лагеры Дворнасельскай ДС-СШ. Падчас экскурсій па пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 у Міёрах вучні малодшых класаў з СШ №3 імя Ягора Томкі даведаліся, колькі вады ўмяшчаецца ў рэзервуар самай вялікай пажарнай машыны, для чаго патрэбныя "рукавы" і што такое "штаны". Прымерылі баявую вопратку, пасядзелі ў кабіне пажарнага аўтамабіля і пазнаёміліся з бытам байцоў. 

 

Аляксандр ЧАРНЯЎСКІ,

першы намеснік начальніка Міёрскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях;
Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,

інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю Міёрскага райаддзела
па надзвычайных сітуацыях.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта