Авторизация
 

Былы дырэктар з Мікалаёўскай школы

Бывший директор из  Николаёвской школы  Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

Былы дырэктар трымае ў руках свой летапіс. Гэта папка з файламі, куды ўкладзены газетныя артыкулы, фотаздымкі, узнагароды. Такі падарунак да Дня настаўніка пяць год таму зрабілі калегі і вучні з Мікалаёўскай школы. Тады ўжо не працавала, але пра яе не забывалі. Памятаюць і цяпер. 

 

Дзевяць год Галіна Баляславаўна на заслужаным адпачынку. Жыве ў вёсцы Арханава. Адсюль да Мікалаёва пара кіламетраў. На веласіпедзе ездзіць у аграгарадок у магазін, на пошту і ФАП. Зазірне ў сельсавет і бібліятэку. У школу не заходзіць. Тры гады таму мясцовую ўстанову зачынілі. Дырэктар прыгадвае, як яе будавалі:


—У студзені 1985 года старшыня калгаса Васіль Шастакоў прапанаваў узвесці ў вёсцы новую школу. Да гэтага вучыліся ў аднапавярховым глінабітным будынку. Пад навучальную ўстанову аддалі двухпавярхоўку, што планавалася як чатырохкватэрны дом. Пакуль ішло будаўніцтва, мне давялося пабыць і інжынерам, і прарабам, і дыпламатам. Першавераснёўскі званок у тым годзе звінеў ужо ў новай школе. Невялікай і прыгожай, як цацка.


У Мікалаёўскую школу Галіна Баляславаўна прыехала ў 1967-м пасля вучобы ў Віцебскім педінстытуце. Прызначылі дырэктарам. Работа з калектывам, вырашэнне гаспадарчых пытанняў, нарады ў раёне і праверкі ў школе, бясконцая дакументацыя і планы ўрокаў па матэматыцы—усё гэта надоўга і трывала ўвайшло ў жыццёвы кругазварот. Поспехі адзначаліся ўзнагародамі. У 1999 годзе ўдастоена звання "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь".


—Ляжала ў бальніцы пасля аперацыі, калі паведамілі гэтую навіну. Давялося хутка прыводзіць сябе ў парадак і ехаць у Мінск,—успамінае Галіна Баляславаўна.


У школе дырэктар трымалася бадзёра, з энтузіязмам. І не падумаеш, што ў яе могуць быць праблемы са здароўем, бытавыя складанасці, сямейныя турботы. Пасля працоўнага дня спяшалася дадому, дзе чакала сям'я і вялікая гаспадарка. З Павяцця забрала сваю маці.


—З намі мама была дванаццаць год. Ёй патрабаваўся догляд. Не стала яе ў 97, з іх апошнія пяць нічога не бачыла,—расказвае Галіна Баляславаўна.—Амаль два гады як няма мужа Іосіфа Пятровіча. З ім пражылі 46 год. Сустрэць залатое вяселле не дала хвароба.


Цяжкія страты не пазбавілі голас былога дырэктара бадзёрасці, не забралі энтузіязм. Па-ранейшаму Галіна Баляславаўна адкрытая і актыўная. Некалькі год на заслужаным адпачынку ўзначальвала мясцовую ветэранскую пярвічку.


Цяпер асноўны клопат—справы па гаспадарцы. Жартуе, што працуе свінаром, а зімой яшчэ і качагарам. Гадуе в'етнамскіх свіней, кур, двух сабак і пяцярых катоў. Садзіць гародніну і кветкі.


Дапамагае сын Дзмітрый. Часта прыязджае з Наваполацка. Дачцэ Наталлі з Віцебска дабрацца складаней. З унучкай Кацяй таксама больш размоў—па тэлефоне. Яна вучыцца на юрыста ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, заканчвае другі курс.
Родных і блізкіх Галіны Баляславаўны сабраў разам у студзені яе юбілей. Павіншаваць з 70-годдзем прыехалі прадстаўнікі мясцовай і раённай улады. Скарбонку ўзнагарод папоўніла Ганаровая грамата райвыканкама. Дзень нараджэння Галіна Баляславаўна святкуе на Хрышчэнне Гасподняе. Кажуць, у такі дзень з'яўляюцца на свет аптымістычныя асобы з высокай актыўнасцю і прыродным энтузіязмам. Гэта сапраўды так.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта