Авторизация
 

Выпускны ў Міёрскай школе мастацтваў

Выпускной в Миорской школе искусствАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

31 мая ў раённым Доме культуры сцэну запоўнілі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. У кропку прыкмеціў дырэктар Баляслаў Чарняўскі, што без іх не абыходзіцца ніводнае свята. Прыгожымі мелодыямі і залівістымі песнямі значыліся праводзіны на летнія канікулы і развітальны баль для выпускнікоў. Тыя ў сваю чаргу паказалі капуснік, на якім аўдыторыя не стрымлівала слёз… ад смеху.

 

Арганізавала і правяла мерапрыемства, адухоўлена спявала "Ave Maria" выкладчыца ДШМ Святлана Атопкіна. Як заўсёды парадавалі ўзорны аркестр баянаў і акардэонаў на чале з Ігарам Лаўцом, мнагагалосы дзіцячы хор дырыжора Зінаіды Пучкоўскай, ансамбль скрыпачоў (кіраўнік Ірына Кісляк), юныя танцоры Наталлі Варанько і Аляксандры Катышавай, гітарысты Таццяны Бялевіч і многія іншыя...


Выпускной в Миорской школе искусствГраматамі і падзячнымі лістамі ўзнагароджваліся лепшыя вучні народнага струннага, фартэпіянна-скрыпічнага, тэатральна-харэаграфічнага, выяўленчага аддзяленняў, баяністы і акардэаністы. Яны такія розныя, таленавітыя і адораныя, вопытныя і пачынаючыя, старанныя і гарэзы. Але ўсе без выключэння паважаюць настаўнікаў, спяшаюцца на заняткі і радуюцца авалоданню новымі нотамі і акордамі.


Выпускной в Миорской школе искусствФінальнае слова трымаў дырэктар школы мастацтваў Баляслаў Чарняўскі. У храме творчасці займаецца каля 300 вучняў. Гучала падзяка іх бацькам і настаўнікам, ды і самім выхаванцам, што стараюцца, дастойна абараняюць гонар установы. Дыпломаў і грамат у значных конкурсах не пералічыць. Прычым на высокай ноце трымаюцца ўсе аддзяленні, узорны аркестр баянаў і акардэонаў нядаўна стаў другім у вобласці. З абласнымі лаўрамі вучні Юлія Рубанік і Павел Зімнік. А Анастасія Гінько адзначана ажно двума дыпломамі ў музычнай алімпіядзе.


Самы ўрачысты момант — выпускнікі атрымліваюць пасведчанні аб заканчэнні школы мастацтваў. Дзяцінства ў мінулым, настаўніцкія заўвагі і пахвала таксама. Цяпер у лідарах уласная ініцыятыва і жаданне займацца творчасцю. Музыку мовай Бога назвала Ларыса Лапкоўская. Яна трымала слова ад імя бацькоў, якія таксама не засталіся ў баку і арыгінальна спявалі. Прыемныя словы юным талентам, іх педагогам і родным адрасавала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак.


Выпускной в Миорской школе искусствПотым выпускнікі паказалі капуснік, жартоўнае відэа пра любімую школу, сурдапераклад песень на той выпадак, калі б у іх прапаў голас. Карацей, пасмяяцца было з чаго. Аўдыторыя апладзіравала стоячы. Адным словам—малайцы. Хутчэй за ўсё, менавіта пра гэта ў той вечар падумаў кожны прысутны. 

 

Больш фота ў групах у сацыяльных сетках.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта